Logo Polskiego Radia
Print

Кракаўская горна-мэталюргічная акадэмія адзначае 100-годзьдзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2019 15:14
З гэтай нагоды Сэнат (вышэйшая палата парлямэнту) прыняў адмысловую рэзалюцыю.
Кракаўская горна-мэталюргічная акадэмія.Кракаўская горна-мэталюргічная акадэмія.Автор: В.С.Білецький - В.С.Білецький, GFDL, https://uk.wikipedia.org/w/index.php?curid=686546

Кракаўская горна-мэталюргічная акадэмія адзначае 100-годзьдзе
З гэтай нагоды Сэнат (вышэйшая палата парлямэнту) прыняў прыняў адмысловую рэзалюцыю.
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) прыняў рэзалюцыю да 100-годзьдзя стварэньня Кракаўскай горна-мэталюргічнай акадэміі імя Станіслава Сташыца.
Такім чынам палата ўшанавала дасягненьні й штодзённыя намаганьні многіх пакаленьняў выпускнікоў і супрацоўнікаў акадэміі.
„Мы хочам, каб наступныя пакаленьні, зьвязаныя з акадэміяй прычыніліся да сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця нацыі й дзяржавы. Мы спадзяемся, што далейшае разьвіцьцё акадэміі паўплывае на надзвычай дынамічнае разьвіцьцё тэхнікі й тэхналёгій, постіндустрыяльнага грамадзтва й заснаванай на ведах эканомікі”, - чытаем у рэзалюцыі.
Нагадаем, 8 красавіка 1919 году Савет міністраў пад кіраўніцтвам прэм’ера Ігнацыя Яна Падэрэўскага прыняў рашэньне аб стварэньні Горнай акадэміі ў Кракаве. 1 траўня 1919 году першых прафэсараў ВНУ прызначыў маршал Юзэф Пілсудскі.
Акадэмія хутка дасягнула высокага ўзроўню адукацыі й стала адной з лепшых эўрапейскіх школ такога роду.
аз

Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) прыняў рэзалюцыю да 100-годзьдзя стварэньня Кракаўскай горна-мэталюргічнай акадэміі імя Станіслава Сташыца.

Такім чынам палата ўшанавала дасягненьні й штодзённыя намаганьні многіх пакаленьняў выпускнікоў і супрацоўнікаў акадэміі.

„Мы хочам, каб наступныя пакаленьні, зьвязаныя з акадэміяй, прычыніліся да сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця нацыі й дзяржавы. Мы спадзяемся, што далейшае разьвіцьцё акадэміі паўплывае на надзвычай дынамічнае разьвіцьцё тэхнікі й тэхналёгій, постіндустрыяльнага грамадзтва й заснаванай на ведах эканомікі”, - чытаем у рэзалюцыі.

Нагадаем, 8 красавіка 1919 году Савет міністраў пад кіраўніцтвам прэм’ера Ігнацыя Яна Падэрэўскага прыняў рашэньне аб стварэньні Горнай акадэміі ў Кракаве.

1 траўня 1919 году першых прафэсараў ВНУ прызначыў маршал Юзэф Пілсудскі.

Акадэмія хутка дасягнула высокага ўзроўню адукацыі й стала адной з лепшых эўрапейскіх школ такога роду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт