З нагоды Міжнароднага дня шчасьця, які адзначаецца 20 сакавіка, апублікаваны рэйтынг шчасьлівых і менш шчасьлівых краін. Беларусь апынулася пасярод рэйтынгу, заняўшы 81 месца, пры гэтым аказаўшыся найменш шчасьлівай краінай сярод суседзяў.
Справаздачу падрыхтавала адно з падразьдзяленьняў Арганізацыі аб’яднаных нацый. І так, згодна з рэйтынгам самай шчасьлівай краінай зьяўляецца Фінляндыя, паведамляе «Наша Ніва».
Аўтары дасьледаваньня ўлічвалі шэсьць фактараў: ВУП на душу насельніцтва, сацыяльная падтрымка, спадзяваная працягласьць жыцьця, свабода грамадзян самастойна прымаць жыцьцёва важныя рашэньні, шчодрасьць і стаўленьне да карупцыі. Кожны з гэтых паказчыкаў ацэньваецца па 10-бальнай шкале, а ў выніку выводзіцца сярэдні для краіны бал.
Так, Фінляндыя ў сярэднім набрала 7,77 бала, на другім месцы Данія (7,6), далей ідуць Нарвэгія (7,55), Ісьляндыя (7,49) і Нідэрлянды (7,48). ЗША занялі 19 радок (6,89).
Беларускі незалежны эканаміст і сацыёляг Міхась Залескі ў размове з намі зьвяртае ўвагу, што існуе шмат падобных рэйтынгаў, падчас працы над якімі бяруцца розныя фактары. Паводле яго, калі б улічваць паняцьце шчасьця зь мясцовых разуменьняў, то аказалася б, што беларусы – самы шчасьлівы народ на сьвеце.
Падобнага меркаваньня пра тое, што беларусы – даволі шчасьлівая нацыя, прытрымліваецца беларускі бізнэсовец і блогер Яўген Ліпковіч.
З рэйтынгу ААН, у якім браліся пад увагу 156 краін, вынікае таксама, што Беларусь сярод суседзяў – найменш шчасьлівая каіна. І так, Польшча – 40-я, Летува – 42-я, Латвія – 53-я, Расея – 68-я.
Для параўнаньня: Казахстан, пра які сёньня шмат гаворыцца ў сувязі са зьменай улады, заняў 60-е месца.
Валеры Саўко
выказваньні нашых суразмоўцаў – слухайце далучаны гукавы файл