Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: Ня будзем глядзець на Ізраіль праз прызму аднаго чалавека

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2019 16:11
Гаворка ідзе пра абразьлівае выказваньне кіраўніка ізраільскай дыпляматыі Ісраэля Каца.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Польшчы: Ня будзем глядзець Ізраіль праз прызму аднаго чалавека
Гаворка ідзе пра абразьлівае выказваньне кіраўніка ізраільскай дыпляматыі Ісраэля Каца.
Віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) заявіў, што Польшча ня будзе глядзець на адносіны з Ізраілем праз прызму выказваньня кіраўніка ізраільскай дыпляматыі Ісраэля Каца.
Тым ня менш, палітык прызнаў, што словы пра тое, што палякі „высмакталі антысэмітызмам з малаком маці” аказалі адмоўны ўплыў на адносіны паміж дзьвюма краінамі.
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк дадаў, што пасьля заявы кіраўніка ізраільскай дыпляматыі габрэйскія асяродзьдзі „масава” стаялі ў абарону Польшчы. „З гэтымі асяродзьдзямі мы працягваем станоўчыя адносіны”, - сказаў віцэ-міністар.
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк: Адносіны зь іншымі ізраільскімі палітыкамі, якія не падтрымалі заявы міністра Каца, станоўчыя. Таму з гэтымі асяродзьдзямі мы будзем працягваць канструктыўны дыялёг. У сваю чаргу з асобамі, якія робяць настолькі паклёпніцкія заявы мы ніякага дыялёгу працягваць ня будзем.
Нагадаем, словы міністра замежных спраў Ізраіля былі непасрэднай прычынай адкліканьня саміту Вышаградзкай групы, які ў сярэдзіне лютага плянаваўся ў Ерусаліме.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт