Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія зноў аштрафавала канцэрн Google

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2019 13:25
Інфарматычны гігант будзе прымушаны заплаціць 1,5 мільярда эўра.
Эўракамісія зноў аштрафавала канцэрн Google.Эўракамісія зноў аштрафавала канцэрн Google. PAP/EPA/BORIS ROESSLER

Эўракамісія зноў аштрафавала канцэрн Google
Інфарматычны гігант будзе прымушаны заплаціць 1,5 мільярда эўра.
Эўракамісія ў чарговы раз аштрафавала Google. Інфарматычны гігант будзе прымушаны заплаціць 1,5 мільярда эўра за парушэньне антыманапольных правілаў Эўразьвязу. Гаворка ідзе пра незаконнае выкарыстоўваньне дамінуючай пазыцыі пры разьмяшчэньні рэклямных абвестак на галоўнай старонцы пашукавіка.
Паводле Эўракамісіі, такім чынам адбывалася ў выпадку Google AdSense які паказваў на сайтах рэклямныя абвесткі на аснове актыўнасьці карыстальнікаў у Інтэрнэце.
Гэта ня першы штраф камісіі для канцэрну. У ліпені 2018 году Эўракамісія аштрафавала Google на 4,3 мільярда эўра за тое, што амэрыканская кампанія выкарыстала дамінуючую пазыцыю й праграму Android дзеля прасоўваньня свайго браўзэра Chrome і пашукавіка Google. Тады канцэрн абскардзіў гэтае рашэньне.
аз

Эўракамісія ў чарговы раз аштрафавала Google. Інфарматычны гігант будзе прымушаны заплаціць 1,5 мільярда эўра за парушэньне антыманапольных правілаў Эўразьвязу.

Гаворка ідзе пра незаконнае выкарыстоўваньне дамінуючай пазыцыі пры разьмяшчэньні рэклямных абвестак на галоўнай старонцы пашукавіка.
Паводле Эўракамісіі, такім чынам адбывалася ў выпадку Google AdSense які паказваў на сайтах рэклямныя абвесткі на аснове актыўнасьці карыстальнікаў у Інтэрнэце.

Гэта ня першы штраф камісіі для канцэрну. У ліпені 2018 году Эўракамісія аштрафавала Google на 4,3 мільярда эўра за тое, што амэрыканская кампанія выкарыстала дамінуючую пазыцыю й праграму Android дзеля прасоўваньня свайго браўзэра Chrome і пашукавіка Google. Тады канцэрн абскардзіў гэтае рашэньне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт