Новы прэзыдэнт Казахстану прапанаваў памяняць назву сталіцы
Выконваючы абавязкі прэзыдэнта прапанаваў перайменаваць назву сталіцы краіны на Нурсултан.
Зь сёньняшняга дня Казахстан мае новага прэзыдэнта. 20 сакавіка абавязкі кіраўніка дзяржавы пачаў выконваць Касым-Жамарт Такаеў.
Нагадаем, 19 сакавіка прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку пасьля 30 гадоў кіраваньня краінай і перадаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы старшыні Сэнату Касым-Жомарту Такаеву.
Такаеў будзе выконваць гэтыя абавязкі да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў Казахстане ў 2020 годзе.
У сваю чаргу сьпікерам верхняй палаты парлямэнта стала старэйшая дачка былога прэзыдэнта Дарыга Назарбаева.
Неадкладна пасьля прэзыдэнцкай прысягі Касым-Жамарт Такаеў запрапанаваў перайменаваць сталіцу краіны на Нурсултан, а таксама назваць у гонар былога прэзыдэнта цэнтральныя вуліцы буйных гарадоў.
Сваім рашэньнем Нурсултан Назарбаеў моцна зьдзівіў сусьветную грамадзкую думку. Паводле часткі камэнтатараў, адстаўка - гэта элемэнт палітычнай гульні. Яны лічаць, што 78-гадовы Назарбаеў, захоўваючы сур'ёзны ўплыў на ўладу ў краіне, зоймецца рэканструкцыяй палітычнага сцэны ў Казахстане.
Камэнтатары адзначаюць, што Нурсултан Назарбаеў падчас сваёй аўтарытарнай улады душыў грамадзянскія свабоды й жорстка разганяў антыўрадавыя дэманстрацыі. На міжнароднай арэне ён паспрабаваў заставацца нейтральным, між іншым, не прызнаючы расейскай анэксіі Крыму.
аз
Зь сёньняшняга дня Казахстан мае новага прэзыдэнта. 20 сакавіка абавязкі кіраўніка дзяржавы пачаў выконваць Касым-Жамарт Такаеў.
Нагадаем, 19 сакавіка прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку пасьля 30 гадоў кіраваньня краінай і перадаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы старшыні Сэнату Касым-Жaмарту Такаеву.