Кіраўніка каўкаскага «Мэмарыялу» асудзілі на 4 гады калоніі-пасяленьня
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
19.03.2019 10:58
Паводле праваабаронцаў, абвінавачаньне мае характар палітычнай помсты, зьвязанай з дзейнасьцю «Мэмарыялу».
Аюб Ціцееў падчас абвяшчэньня прысуду.фота: Праваабарончы цэнтар "Мэмарыял"
Суд у Чачні асудзіў кіраўніка каўкаскага аддзяленьня ПЦ «Мэмарыял» Аюба Ціцеева на 4 гады калоніі-пасяленьня. Чачэнскага праваабаронцу абвінавацілі ў наяўнасьці наркотыкаў. Мужчына і яго адвакаты лічаць, што доказы ў працэсе сфальсыфікаваныя, а сам суд быў фарсам. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі Аюба Ціцеева вязьнем сумленьня і патрабуюць яго вызваленьня.
Абвяшчэньне прысуду заняло амаль дзесяць гадзін. Адвакаты праваабаронцы будуць падаваць апэляцыю і змагацца за яго апраўданьне, паколькі, паводле іх, абвінавачаньне мае характар палітычнай помсты, зьвязанай з дзейнасьцю «Мэмарыялу».
Аюб Ціцееў з супрацоўнікамі апошнія гады вялі дакумэнтацыю і агучвалі выпадкі рэпрэсій, палітычных забойстваў і перасьледу, якія адбываюцца ў Чачні. Расейскія незалежныя СМІ нагадваюць, што папярэдні кіраўнік чачэнскага «Мэмарыялу», Натальля Эстэмірава, была выкрадзеная і застрэленая.

ав