Logo Polskiego Radia
Print

Парусьнік «Дар моладзі» прышвартаваўся ў Лёндане

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2019 12:06
Плаваньне польскага парусьніка завяршаецца - заўтра ён выплывае ў Гдыню.
Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»фота: Дарота Нэльке (Dorota Nelke)

Парусьнік «Дар моладзі» прышвартаваўся ў Лёндане
Парусьнік «Дар моладзі» прышвартаваўся ў лёнданскім раёне Грынвіч, дзе ён прабудзе да аўторка, 19 сакавіка. Жыхары сталіцы і палякі могуць падняцца на палубу і паразмаўляць з маладымі людзьмі, якія адправіліся ў плаваньне.
У рамках рэйса «Незалежнасьць» экіпаж зьдзяйсьняе кругасьветнае падарожжа. Лёндан стане апошнім прыпынкам парусьніка. У сераду, 19 сакавіка, юныя палякі накіруюцца ў Гдыню.
Другі афіцэр Томаш Марацэвіч падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад рэйса: «У партах мы сустракаліся з прадстаўнікамі польскай дыяспары. Нас добра віталі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, польскай улады, паслы і консулы ў розных партах. Самыя лепшыя заўсёды былі сустрэчы з палякамі, якія імігравалі ў іншыя краіны, таму што для іх мы былі часьцінкай Радзімы».
Раней «Дар моладзі» ўжо пасьпеў пабываць у Кэйптаўне, Сынгапуры, Асацы, Панаме (там палякі бралі ўдзел у Сусьветных днях моладзі).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт