Варшава правярае магчымыя сувязі новазэляндзкіх тэрарыстаў з Польшчай
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.03.2019 15:37
                    
                    Прычынай стала згадваньне Польшчы ў маніфэсьце аднаго з тэрарыстаў і польскамоўны надпіс на зброі, якую выкарыстоўвалі злачынцы. 
                
Паліцыя Новай Зэляндыі на месцы трагедыі PAP/EPA/Martin Hunter
                     
Спэцслужбы ў Варшаве правяраюць магчымыя сувязі з Польшчай удзельнікаў тэракту ў Новай Зэляндыі
Спэцслужбы ў Варшаве правяраюць магчымыя сувязі з Польшчай удзельнікаў тэракту ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч.
Як паведамлялася, у пятніцу ў выніку ўзброенага нападу на дзьве гарадзкія мячэці загінулі 49 чалавек, 48 атрымалі раненьні. 28-гадоваму аўстралійцу Брэнтану Таранту ўжо прад'явілі абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні масавага забойства. Польскія спэцорганы хочуць сярод іншага ўдакладніць, ці наведвалі Польшчу арганізатары тэракту ў Новай Зэляндыі. Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Праверыць магчымыя кантакты з Польшчай улады ў Варшаве вырашылі з-за маніфэсту, які ў інтэрнэце апублікаваў тэрарыст. У ім фігуруе назва краіны. Акрамя таго, на зброі, якую выкарыстоўвалі тэрарысты, быў надпіс на польскай мове.
У сувязі з тэрактам спачуваньні генэральнаму губэрнатару Новай Зэляндыі Пэтсі Рэдзі й народу краіны выказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Спэцслужбы ў Варшаве правяраюць магчымыя сувязі з Польшчай удзельнікаў тэракту ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч.
Як паведамлялася, у пятніцу ў выніку ўзброенага нападу на дзьве гарадзкія мячэці загінулі 49 чалавек, 48 атрымалі раненьні. 28-гадоваму аўстралійцу Брэнтану Таранту ўжо прад'явілі абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні масавага забойства.
Польскія спэцорганы хочуць сярод іншага ўдакладніць, ці наведвалі Польшчу арганізатары тэракту ў Новай Зэляндыі. Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

вс