У Кіеве ля пасольства Расеі адкрылі сквэр імя Барыса Нямцова
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.03.2019 09:06
У жніўні мінулага году адкрыўся сквэр імя Барыса Нямцова ў ля пасольства Расеі ў Вільні.
У Кіеве ля пасольства Расеі адкрылі сквэр імя Барыса Нямцовафота: twitter.com/vkaramurza
У Кіеве ля пасольства Расеі адкрылі сквэр імя Барыса Нямцова
Мэр Кіева Віталь Клічко адкрыў побач з пасольствам Расеі сквэр імя Барыса Нямцова.
На цырымоніі прысутнічалі старшыня Фонду Барыса Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы, дачка Барыса Нямцова Жанна й дэпутаты Вярхоўнай рады.
З ідэяй перайменаваць безназоўны сквер на перасячэньні вуліцы Сурыкава й Паветранафлёцкага праспэкта ў сьнежні 2017 году выступіў мэр горада Віталь Клічко. У лістападзе 2018 года прапанову прыняў Кіеўскі гарадзкі савет.
У жніўні мінулага году адкрыўся сквэр імя Барыса Нямцова ў ля пасольства Расеі ў Вільні. Раней у лютым у амэрыканскім Вашынгтоне ў гонар Нямцова назвалі плошчу перад будынкам расейскага пасольства.
Расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова забілі стрэлам у сьпіну 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы. У ліпені 2017 году суд прызнаў вінаватымі ў забойстве пецярых чалавек. Яны атрымалі ад 19 да 11 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Мэр Кіева Віталь Клічко адкрыў побач з пасольствам Расеі сквэр імя Барыса Нямцова.
На цырымоніі прысутнічалі старшыня Фонду Барыса Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы, дачка Барыса Нямцова Жанна й дэпутаты Вярхоўнай рады.
З ідэяй перайменаваць безназоўны сквер на перасячэньні вуліцы Сурыкава й Паветранафлёцкага праспэкта ў сьнежні 2017 году выступіў мэр горада Віталь Клічко. У лістападзе 2018 года прапанову прыняў Кіеўскі гарадзкі савет.
У жніўні мінулага году адкрыўся сквэр імя Барыса Нямцова ля пасольства Расеі ў Вільні. Раней у лютым у амэрыканскім Вашынгтоне ў гонар Нямцова назвалі плошчу перад будынкам расейскага пасольства.
Расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова забілі стрэлам у сьпіну 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы. У ліпені 2017 году суд прызнаў вінаватымі ў забойстве пецярых чалавек. Яны атрымалі ад 19 да 11 гадоў калёніі строгага рэжыму.
нямецкая хваля/вс