Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы выказаў спачуваньні народу Новай Зэляндыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.03.2019 14:26
«Палякі яднаюцца ў смутку й жалобе з усімі, каго закранулі гэтыя акты сьляпой нянавісьці; мы памятаем пра Вас у нашых сэрцах і малітвах».
PAP/EPA/Martin Hunter

Прэзыдэнт Польшчы выказаў спачуваньні народу Новай Зэляндыі
У сувязі з тэрарыстычнымі атакамі ў Крайстчэрчы Анджэй Дуда выслаў жалобную тэлеграму генэральнаму губэрнатару Новай Зэляндыі Пэці Рэдзі.
«Палякі яднаюцца ў смутку і жалобе з усімі, каго закранулі гэтыя акты сьляпой нянавісьці; мы памятаем пра Вас у нашых сэрцах і малітвах», – напісаў ён.
Па меншай меры 49 чалавек загінулі, а 48 атрымалі раненьні, у тым ліку 25 з іх – цяжкія, у пятніцу падчас тэрарыстычных нападаў на дзьве поўныя вернікаў мячэці ў Крайстчэрчы на ўсходзе Новай Зэляндыі.
«З глыбокім смуткам і хваляваньнем я атрымаў жахлівую вестку пра жорсткія акты гвалту, учыненыя сёньня ў Крайстчэрчы», – напісаў Дуда ў жалобным паведамленьні.
«Ад свайго імя й ад імя польскага народа я перадаю выразы шчырага спачуваньня ўсім сваякам і блізкім ахвяраў і пацярпелым у выніку трагедыі. Мы вельмі спадзяемся, што параненыя паправяцца і адновяць свае сілы», –напісаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт