Эколягі пратэстуюць супраць будаўніцтва шахтаў на люблінскім Палесьсі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
15.03.2019 13:52
Паводле эколягаў, будаўніцтва вугальных шахтаў на тэрыторыі Заходняга Палесьсе значна й назаўжды зьменіць характар рэгіёну й яго прыроды.
PAP/Paweł Supernak
Прадстаўнікі партыі «Зялёныя» занесьлі ў Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы патрабаваньне прыпыніць далейшае выдаваньне дазволаў распрацоўку залежаў каменнага вугольля на люблінскім Палесьсі.
У дакумэнце гаворыцца, што зь 2004 па 2018 год Міністэрства навакольнага асяродзьдзя выдала як мінімум 12 канцэсій на пошук або распрацоўку залежаў каменнага вугольля.
Уршуля Зеліньска з палітупраўленьня партыі «Зялёныя» падкрэсьлівае, што будаўніцтва шахтаў зьнішчае непаўторны характар люблінскага Палесься.
Уршуля Зеліньска: Заходняе Палесьсе, то-бок тэрыторыя на ўсход ад Любліна, утрымлівае самыя цэнныя гатункі расьлінаў і жывёл; іх там нават болей чым у Белавескай Пушчы. Гэтыя 12 канцэсій, якія былі выдадзеныя з 2004 году, факты атачаюць Палескі нацыянальны парк з трох бакоў.
Паводле эколягаў, будаўніцтва вугальных шахтаў на тэрыторыі Заходняга Палесьсе значна й назаўжды зьменіць характар рэгіёну й яго прыроды.
IAR/эж
Эколягі пратэстуюць супраць будаўніцтва шахтаў на люблінскім Палесьсі
Прадстаўнікі партыі “Зялёныя” занесьлі ў Мінсітэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы патрабаваньне прыпыніць далейшае выдаваньне дазволаў распрацоўку залежаў каменага вугольля на люблінскім Палесьсі.
У дакумэнце гаворыцца, што зь 2004 па 2018 год Міністэрства навкольнага асяродзьдзя выдала як мінімум 12 канцэйсій на пошук аб распрацоўку залежаў каменнага вугольля.
Уршуля Зеліньска з паліупраўленьня партыі “Зялёныя” падкрэсьлівае, што будаўніцтва шахтаў зьнішчае непаўторны характар люблінскага Палесься.
Уршуля Зеліньска: Заходняе Палесьсе, то-бок тэрыторыя на ўсход ад Любліна, ўтрымлівае самыя цэныя гатункі расьлінаў і жывёлаў; іх там нават болей чым у Белавескай Пушча. Гэтыя 12 канцэій, якія былі выдадзеныя з 2004 году, факты атачаюць Палескі нацыянальны парк з трох бакоў.