Logo Polskiego Radia
Print

Тэрарысты забілі 49 чалавек у мячэцях Новай Зэлянды

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.03.2019 10:55
28-гадовы мужчына аўстралійскага паходжаньня, на працягу 17 хвілін вёў відэатрансьляцыю таго, як ён растрэльваў людзей у мячэці.
PAP/EPA/Martin Hunter

Тэрарысты забілі 40 чалавек у мячэцях Новай Зэляндыі
40 чалавек загінулі, больш за 20 атрымалі цяжкія раненьні ў пятніцу, 15 сакавіка, у выніку тэрарыстычных нападах на дзьве мячэці ў Новай Зэляндыі. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністар краіны Джасінда Ардэрн.
Паводле яе слоў, 10 чалавек загінулі ў мячэці ў Лінвудзе што ў прыгарадзе Крайстчэрча й 30 чалавек – у мячэці на Дын-Авэню ў самім горадзе. Інфармацыю аб колькасьці забітых пацьвердзіла новазэляндзкая паліцыя.
Пасьля нападу на мячэці былі затрыманыя чатыры чалавекі: трое мужчын і адна жанчына. Прэмʼер Ардэрн паведаміла, што затрыманыя маюць экстрэмісцкія погляды.
Адзін са стралкоў Брэнтан Тарант, 28-гадовы мужчына аўстралійскага паходжаньня, на працягу 17 хвілін вёў відэатрансьляцыю таго, як ён растрэльваў людзей у мячэці. Перад нападам ён напісаў 37-старонкавы маніфэст, у якім тлумачыў, хто ён і чаму ўчыніў страляніну ў мячэці Крайстчэрч. Там ён заяўляе, што гэта «тэрарыстычная атака».
У Новай Зэляндыі быў павышаны ўзровень нацыянальнай пагрозы.
Горад Крайстчэрч, які стаў мэтай нападнікаў, знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Новай Зэляндыі й зьяўляецца другім па колькасьці насельніцтва горадам краіны.

40 чалавек загінулі, больш за 20 атрымалі цяжкія раненьні ў пятніцу, 15 сакавіка, у выніку тэрарыстычных нападаў на дзьве мячэці ў Новай Зэляндыі. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністар краіны Джасінда Ардэрн.

49 чалавек загінулі, больш за 48 атрымалі цяжкія раненьні ў пятніцу, 15 сакавіка, у выніку тэрарыстычных нападахў на дзьве мячэці ў Новай Зэляндыі. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністар краіны Джасінда Ардэрн.

7 чалавек загінулі ў мячэці ў Лінвудзе што ў прыгарадзе Крайстчэрча й 41 чалавек – у мячэці на Дын-Авэню ў самім горадзе, яшчэ адзін чалавек памёр ў бальніцы.

Пасьля нападу на мячэці былі затрыманыя чатыры чалавекі: трое мужчын і адна жанчына. Прэмʼер Ардэрн паведаміла, што затрыманыя маюць экстрэмісцкія погляды.

Адзін са стралкоў Брэнтан Тарант, 28-гадовы мужчына аўстралійскага паходжаньня, на працягу 17 хвілін вёў відэатрансьляцыю таго, як ён расстрэльваў людзей у мячэці. Перад нападам ён напісаў 37-старонкавы маніфэст, у якім тлумачыў, хто ён і чаму ўчыніў страляніну ў мячэці Крайстчэрча. Там ён заяўляе, што гэта «тэрарыстычная атака».

У Новай Зэляндыі быў павышаны ўзровень нацыянальнай пагрозы.

Горад Крайстчэрч, які стаў мэтай нападнікаў, знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Новай Зэляндыі й зьяўляецца другім па колькасьці насельніцтва горадам краіны.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт