Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнцкая пара выбрала кніжкі на „Нацыянальнае чытаньне”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 14:15
Сёлета акцыя „Нацыянальнае чытаньне” адбудзецца ў суботу, 7 верасьня.
Prezydent Andrzej Duda z małżonką Agatą Kornhauser-DudąPrezydent Andrzej Duda z małżonką Agatą Kornhauser-Dudąwww.prezydent.pl

Прэзыдэнцкая пара выбрала кніжкі на „Нацыянальнае чытаньне”
Сёлета акцыя „Нацыянальнае чытаньне” адбудзецца ў суботу 7 верасьня.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда выбралі кніжкі на сёлетняе „Нацыянальнае чытаньне”, паведаміла Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы.
Гэта восем навэляў аўтарства клясыкаў польскай літаратуры. Сярод іх, між іншым, „Добра пані” Элізы Ажэшкі, „Дым” Марыі Канапніцкай, „Шарманка” Баляслава Пруса, „Індэйскі правадыр” Генрыка Сянкевіча, а таксама творы Стэфана Жаромскага, Станіслава Рэйманта, Генрыка Жавускага й Бруна Шульца.
Сёлета акцыя „Нацыянальнае чытаньне” адбудзецца ў суботу 7 верасьня.
Прэзыдэнцкая пара зрабіла выбар з больш чым ста прапаноў.
„Гэта клясычныя польскія навэлі й пад такім лёзунгам адбудзецца сёлетняя акцыя” - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў запісе, разьмешчаным на інтэрнэтнай старонцы канцылярыі.
Нагадаем, навэля - гэта літаратурны жанр, кароткі ці сярэдні па памеры празаічны твор, як і апавяданьне.
Агульнапольская акцыя „Нацыянальнае чытаньне”- упершыню адбылася ў 2012 году. Яе ініцыятарам быў тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Падчас першай акцыі ў многіх польскіх гарадах публічна чыталі „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.
аз

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда выбралі кніжкі на сёлетняе „Нацыянальнае чытаньне”, паведаміла Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы.

Гэта восем навэляў аўтарства клясыкаў польскай літаратуры. Сярод іх, між іншым, „Добра пані” Элізы Ажэшкі, „Дым” Марыі Канапніцкай, „Шарманка” Баляслава Пруса, „Індэйскі правадыр” Генрыка Сянкевіча, а таксама творы Стэфана Жэромскага, Станіслава Рэйманта, Генрыка Жавускага й Бруна Шульца.
Сёлета акцыя „Нацыянальнае чытаньне” адбудзецца ў суботу, 7 верасьня.

Прэзыдэнцкая пара зрабіла выбар з больш чым ста прапаноў.

„Гэта клясычныя польскія навэлі й пад такім лёзунгам адбудзецца сёлетняя акцыя” - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў запісе, разьмешчаным на інтэрнэтнай старонцы канцылярыі.

Нагадаем, навэля - гэта літаратурны жанр, кароткі ці сярэдні па памеры празаічны твор, як і апавяданьне.

Агульнапольская акцыя „Нацыянальнае чытаньне” ўпершыню адбылася ў 2012 годзе. Яе ініцыятарам быў тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Падчас першай акцыі ў многіх польскіх гарадах публічна чыталі „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт