Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэпартамэнт ЗША: У Беларусі не рэагуюць на парушэньні правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 10:01
Пра гэта сьведчыць штогадовым даклад Дзярждэпартамэнта ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамэнт ЗША: У Беларусі не рэагуюць на парушэньні правоў чалавека
Пра гэта сьведчыць штогадовым даклад Дзярждэпартамэнта ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
У Беларусі на ўсіх узроўнях улады не прымаюцца меры для пакараньня службовых асоб, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Дзярждэпартамэнта ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
Даклад прэзэнтаваў 13 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, зазначаецца, гэта аўтарытарная дзяржава, дзе ўся ўлада сканцэнтраваная ў руках прэзыдэнта. Прэм'ер-міністар, прызначаны прэзыдэнтам, зьяўляецца намінальным кіраўніком урада.
„З моманту свайго абраньня на пасаду прэзыдэнта ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка ўмацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі й падарваў вяршэнства закона аўтарытарнымі сродкамі, уключаючы маніпуляцыю выбарамі й адвольныя ўказы. Усе наступныя прэзыдэнцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам. Парлямэнцкія выбары 2016 году таксама не адпавядалі міжнародным стандартам”, — гаворыцца ў дакладзе.
Сярод парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі аўтары даклада называюць, між іншым: катаваньні, адвольныя затрыманьні й арышты; небясьпечныя для жыцьця ўмовы ўтрыманьня ў турмах; адвольнае або незаконнае ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё; неапраўданае абмежаваньне свабоды слова й інтэрнэту, у тым ліку цэнзуру, блякаваньне сайтаў, крымінальную адказнасьць за паклёп і абразу службовых асоб; насільле пры затрыманьні журналістаў; жорсткія абмежаваньні свабоды сходаў і асацыяцый. Згадваецца праблема нестатутных адносінаў у арміі й „справа БелТА”.
„Праваабаронцы, лідары апазыцыі й актывісты, вызваленыя зь месцаў утрыманьня пад вартай, паведамлялі аб жорсткім абыходжаньні й іншых формах фізычнага й псыхалягічнага гвалту над падазраванымі падчас крымінальных і адміністрацыйных расьсьледаваньняў”, - падкрэсьліваецца ў дакумэнце.
У дакумэнце пазначана, што ўлады адмаўляюць у акрэдытацыі тэлеканалу „Белсат” і „Радыё Рацыя”, якія вяшчаюць з Польшчы. Пры гэтым журналістаў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі СМІ, рэгулярна штрафуюць за працу без акрэдытацыі.
Тэкст даклада апублікаваны на сайце Дзярждэпартамэнта ЗША.
belapan.by/аз

У Беларусі на ўсіх узроўнях улады не прымаюцца меры для пакараньня службовых асоб, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Дзярждэпартамэнта ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.

Даклад прэзэнтаваў 13 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, зазначаецца, гэта аўтарытарная дзяржава, дзе ўся ўлада сканцэнтраваная ў руках прэзыдэнта. Прэм'ер-міністар, прызначаны прэзыдэнтам, зьяўляецца намінальным кіраўніком урада.

„З моманту свайго абраньня на пасаду прэзыдэнта ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка ўмацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі й падарваў вяршэнства закона аўтарытарнымі сродкамі, уключаючы маніпуляцыю выбарамі й адвольныя ўказы. Усе наступныя прэзыдэнцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам. Парлямэнцкія выбары 2016 году таксама не адпавядалі міжнародным стандартам”, - гаворыцца ў дакладзе.

Сярод парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі аўтары даклада называюць, між іншым: катаваньні, адвольныя затрыманьні й арышты; небясьпечныя для жыцьця ўмовы ўтрыманьня ў турмах; адвольнае або незаконнае ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё; неапраўданае абмежаваньне свабоды слова й інтэрнэту, у тым ліку цэнзуру, блякаваньне сайтаў, крымінальную адказнасьць за паклёп і абразу службовых асоб; насільле пры затрыманьні журналістаў; жорсткія абмежаваньні свабоды сходаў і асацыяцый. Згадваецца праблема нестатутных адносінаў у арміі й „справа БелТА”.

„Праваабаронцы, лідары апазыцыі й актывісты, вызваленыя зь месцаў утрыманьня пад вартай, паведамлялі аб жорсткім абыходжаньні й іншых формах фізычнага й псыхалягічнага гвалту над падазраванымі падчас крымінальных і адміністрацыйных расьсьледаваньняў”, - падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

У дакумэнце пазначана, што ўлады адмаўляюць у акрэдытацыі тэлеканалу „Белсат” і „Радыё Рацыя”, якія вяшчаюць з Польшчы. Пры гэтым журналістаў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі СМІ, рэгулярна штрафуюць за працу без акрэдытацыі.

Тэкст даклада апублікаваны на сайце Дзярждэпартамэнта ЗША.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт