Logo Polskiego Radia
Print

Міністар сельскай гаспадаркі: Польскае мяса бясьпечнае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 16:26
Гэта вынік праверак, праведзеных у польскіх бойнях пасьля паведамленьняў СМІ.
Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі.Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі.PAP/Rafał Guz

Міністар сельскай гаспадаркі: Польскае мяса здаровае й бясьпечнае
Гэта вынік праверак, праведзеных у польскіх бойнях пасьля трывожных паведамленьняў СМІ.
Польскае мяса здаровае й бясьпечнае для спажыўцоў. Вынікі кантролю, праведзенага пасьля трывожных паведамленьняў СМІ, прадставілі міністар сельскай гаспадаркі й Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны лекар краіны. Праверкі былі праведзieныя ў 102 бойнях па ўсёй Польшчы.
Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) паведаміў, што праверкі, праведзеныя Дзяржаўнай санітарнай інспэкцыяй, не даказалі пагрозы з боку сальманэлы або іншых бактэрый для мяса з польскіх мясакамбінатаў.
„З нашых камбінатаў выяжджае бясьпечнае мяса. Што адбываецца зь ім далей, гэта залежыць ад тых, хто яго пераапрацўвае, захоўвае, транспартуе”, - сказаў міністар.
У сваю чаргу Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны лекар Павел Немчук (Paweł Niemczuk) сказаў, што праверкі паказалі на парушэньні працэдур у 47 бойнях, але яны, паводле інспэктараў, ня мелі ніякага ўплыву на якасьць мяса.
Паводле экспэрта, ні воднай кантраляванай бойняў не трэба было перакрываць.
У рамках аўдыту правяралася таксама праца польскіх вэтэрынараў і агентаў па продажу мяса.
аз

Польскае мяса бясьпечнае для спажыўцоў. Вынікі кантролю, праведзенага пасьля трывожных паведамленьняў СМІ, прадставілі міністар сельскай гаспадаркі й Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны лекар краіны. Праверкі былі праведзieныя ў 102 бойнях па ўсёй Польшчы.

Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) паведаміў, што праверкі, праведзеныя Дзяржаўнай санітарнай інспэкцыяй, не даказалі пагрозы з боку сальманэлы або іншых бактэрый для мяса з польскіх мясакамбінатаў.

„З нашых камбінатаў выяжджае бясьпечнае мяса. Што адбываецца зь ім далей, гэта залежыць ад тых, хто яго пераапрацўвае, захоўвае, транспартуе”, - сказаў міністар.

У сваю чаргу Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны лекар Павел Немчук (Paweł Niemczuk) сказаў, што праверкі паказалі на парушэньні працэдур у 47 бойнях, але яны, паводле інспэктараў, ня мелі ніякага ўплыву на якасьць мяса.

Паводле экспэрта, ні воднай кантраляванай бойнi ня трэба было перакрываць.
У рамках аўдыту правяралася таксама праца польскіх вэтэрынараў і агентаў па продажу мяса.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт