Анджэй Дуда: NATO павінна рэагаваць на расейскія правакацыі
„Калі мы не адрэагуем, то заўтра расейскія самалёты паявяцца над Прагай, Варшавай і Бэрлінам”, - папярэдзіў Дуда.
Расея правакуе й імкнецца да разбурэньня адзінства краін NATO - гэта адна з высноваў дыскусіі, якая адбылася ўчора ў Праскім Градзе ў рамках сьвяткаваньня 20-годзьдзя далучэньня Польшчы, Чэхіі і Вугоршчыны да Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што цягам апошніх гадоў палякі сталі разумець, наколькі важнае сяброўства ў NATO. Паводле яго цяперашняя геапалітычная сытуацыя ў Эўропе сьведчыць пра тое, што Расея імкнецца вярнуць сваю ранейшую зону ўплыву, да якой краіны рэгіёну вяртацца ня хочуць.
„І вось чаму мы настолькі высока цэнім у Польшчы Паўночнаатлянтычны альянс”, - сказаў Анджэй Дуда ў Празе.
Прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць рэагаваньня на расейскія правакацыі, як выпадкі парушэньня паветранай прасторы расейскімі самалётамі. На яго думку, гэта тэст бясьпекі.
„Расея правярае, ці NATO адрэагуе. Калі мы не адрэагуем, то заўтра ў нас будуць расейскія самалёт над Прагай, Варшавай, а пасьлязаўтра – магчыма й Бэрлінам”, - папярэдзіў Дуда.
Прэзыдэнт таксама казаў аб пагрозе кібэрбясьпецы з боку Масквы. Гаворка ідзе пра атакі хакераў, распаўсюджваньне фальшывых паведамленьняў (fake news) ці стварэньне фальшывых акантаў у сацсетках, пры дапамозе якіх аказваецца ўплыў на палітыку, у тым ліку, рашэньні выбаршчыкаў.
У сваю чаргу, прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска нагадаў, што пагрозу з боку расейскай прапаганды.
„Што адбудзецца, калі мы будзем казаць, што расейская прапаганда й дэзінфармацыя - гэта выдумка й параноя, і што яны не аказваюць ніякага ўплыву на нашыя краіны. Мы павінны разумець, што гэткае стаўленьне аслабляе бясьпеку нашых краін і ўплывае на адзінства, якое мае вырашальнае значэньне ў NATO, калі гаворка ідзе пра агульную абарону”, - заявіў прэзыдэнт Славаччыны.
У сваю чаргу прэзыдэнт Вугоршчыны Янаш Адэр, падкрэсьліў, што бясьпека рэгіёну не дадзеная раз і назаўсёды.
„Я спадзяюся, што на працягу наступных 20 гадоў, нашыя дзеці таксама будуць мець магчымасьць жыць у міры й адзначаць чарговыя ўгодкі. Мы, вугорцы, зробім усё, каб менавіта такім чынам адбылося”, - сказаў Адэр.
аз
Расея правакуе й імкнецца да разбурэньня адзінства краін NATO - гэта адна з высноваў дыскусіі, якая адбылася ўчора ў Праскім Градзе ў рамках сьвяткаваньня 20-годзьдзя далучэньня Польшчы, Чэхіі і Вугоршчыны да Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што цягам апошніх гадоў палякі сталі разумець, наколькі важнае сяброўства ў NATO. Паводле яго, цяперашняя геапалітычная сытуацыя ў Эўропе сьведчыць пра тое, што Расея імкнецца вярнуць сваю ранейшую зону ўплыву, да якой краіны рэгіёну вяртацца ня хочуць.
„І вось чаму мы настолькі высока цэнім у Польшчы Паўночнаатлянтычны альянс”, - сказаў Анджэй Дуда ў Празе.
Прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць рэагаваньня на расейскія правакацыі, як выпадкі парушэньня паветранай прасторы расейскімі самалётамі. На яго думку, гэта тэст бясьпекі.
„Расея правярае, ці NATO адрэагуе. Калі мы не адрэагуем, то заўтра ў нас будуць расейскія самалёт над Прагай, Варшавай, а пасьлязаўтра – магчыма й Бэрлінам”, - папярэдзіў Дуда.
Прэзыдэнт таксама казаў аб пагрозе кібэрбясьпецы з боку Масквы. Гаворка ідзе пра атакі хакераў, распаўсюджваньне фальшывых паведамленьняў (fake news) ці стварэньне фальшывых акантаў у сацсетках, пры дапамозе якіх аказваецца ўплыў на палітыку, у тым ліку, рашэньні выбаршчыкаў.
У сваю чаргу, прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска нагадаў прa пагрозу з боку расейскай прапаганды.