Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія папярэдзіла пра пагрозу вайны Расеі й NATO праз Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 09:07
Служба зьнешняй разьведкі Эстоніі: Справакаваць канфлікт можа „каляровая рэвалюцыя” ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Служба зьнешняй разьведкі Эстоніі прааналізавала расейскія ваенныя вучэньні й прыйшла да высновы, што Масква рыхтуецца да ваеннага канфлікту з NATO. Справакаваць яго можа „каляровая рэвалюцыя” ў Беларусі.

Адзіная сур'ёзная пагроза рэгіянальнай бясьпекі для Эстоніі й іншых краін Балтыі выходзіць ад Расеі, папярэдзіла Служба зьнешняй разьведкі Эстоніі ў сваім новым штогадовым дакладзе „Міжнародная бясьпека й Эстонія”. Падобную выснову эстонская выведка зрабіла, прааналізаваўшы ваенныя вучэньні Расеі.

Эстонская выведка заўважыла, што ў мінулым годзе Расея працягнула нарошчваць сваю ваенную моц уздоўж сваёй заходняй мяжы.

Пры гэтым, заўважае разьведка Эстоніі, агульны парадак расейскіх ваенных вучэньняў і іх сцэнары не мяняліся, нягледзячы на падзеі ў Грузіі, ва Ўкраіне, у Сырыі, а таксама санкцыі й разгортваньне сіл NATO ў Прыбалтыцы й Польшчы.

„Па-другое, як бачаць гэта расейскія ўзброеныя сілы, ваенны канфлікт з NATO пачнецца з-за „каляровай рэвалюцыі” ў адной з суседніх з Расеяй краін. Сцэнары расейскіх вайсковых вучэньняў адлюстроўваюць страх, уласьцівы аўтарытарным рэжымам. — робіць выснову эстонская выведка. — Расейскія лідары асьцерагаюцца, што дэмакратычныя зьмены рэжыму могуць перарасьці ў больш шырокую рэгіянальную вайну”.

У гэтай сувязі, запэўнівае разьведка Эстоніі, яна сочыць за сытуацыяй у Беларусі.

„Наша ацэнка такая, што, калі нешта нечаканае здарыцца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам асабіста або яго рэжымам, будзе вялікая рызыка хуткіх ваенных дзеяньняў з боку Расеі, каб перашкодзіць ператварэньню Беларусі ў дэмакратычную празаходнюю краіну”, - папярэджвае эстонская разьведка.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт