Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца набор заявак на праграму „Крэдыты на адукацыю”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2019 14:04
Сёлета на праграму Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця прызначыць 10 мільёнаў злотых.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі.Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі.PAP/Paweł Supernak

Пачынаецца набор заявак на праграму „Крэдыты на адукацыю”
Сёлета на праграму Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця прызначыць 10 мільёнаў злотых.
Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця пачыне чарговы набор заявак на праграму „Крэдыты на адукацыю”, накіраванай для людзей, якія хочуць павышаць свае кваліфікацыі.
У рамках праграмы можна атрымаць крэдыт у памеры ад 600 злотых да 100 тысяч злотых на фінансаваньне курсу або вучобы ва ўнівэрсытэце.
Апошнім разам удзельнікі праграмы найчасьцей выбіралі курсы інфарматыкі, псыхалёгіі, зваркі, а нават пілятаваньня самалётаў або MBA ў Аўстраліі.
Міністар інвэстыцыі Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) кажа, што форма пагашэньня крэдыту надзвычай прывабны.
Ежы Квяціньскі: Гэтыя крэдыты беспрацэнтныя. Яны не зьвязаныя зь ніякімі дадатковымі коштамі. Для людзей, якія закончаць курс крэдыт будзе скарочаны на 20%, так што яны ня мусяць вяртаць апошніх частак пазыкі”, - дадаў міністар Квяціньскі.
У выпадку асобаў з самымі нізкімі даходамі крэдыту можа быць зьменшаны нават на 25%.
Набор заявак пачнецца 18 сакавіка. Сёлета на праграму „Крэдыты на адукацыю” Міністэрства разьвіцьця прызначыць 10 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны 325,5 тысячы эўра).
У папярэдніх гадах у рамках праграмы былі выдзеленыя каля 3 тысяч крэдытаў на агульную суму 27 мільёнаў злотых (больш за 6 мільёнаў 279 тысяч эўра).
аз

Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця пачыне чарговы набор заявак на праграму „Крэдыты на адукацыю”, накіраванай для людзей, якія хочуць павышаць свае кваліфікацыі.

У рамках праграмы можна атрымаць крэдыт у памеры ад 600 злотых да 100 тысяч злотых на фінансаваньне курсу або вучобы ва ўнівэрсытэце.

Апошнім разам удзельнікі праграмы найчасьцей выбіралі курсы інфарматыкі, псыхалёгіі, зваркі, а нават пілятаваньня самалётаў або MBA ў Аўстраліі.

Міністар інвэстыцыі Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) кажа, што форма вяртаньня крэдыту надзвычай прывабная.

Ежы Квяціньскі: Гэтыя крэдыты беспрацэнтныя. Яны не зьвязаныя зь ніякімі дадатковымі коштамі. Для людзей, якія закончаць курс крэдыт будзе скарочаны на 20%, так што яны ня мусяць вяртаць апошніх частак пазыкі.

У выпадку асобаў з самымі нізкімі даходамі крэдыту можа быць зьменшаны нават на 25%.

Набор заявак пачнецца 18 сакавіка. Сёлета на праграму „Крэдыты на адукацыю” Міністэрства разьвіцьця прызначыць 10 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны 325,5 тысячы эўра).

У папярэдніх гадах у рамках праграмы былі выдзеленыя каля 3 тысяч крэдытаў на агульную суму 27 мільёнаў злотых (больш за 6 мільёнаў 279 тысяч эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт