Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампаніі ў Этыёпіі й Кітаі прыпынілі палёты самалёта Boeing 737

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2019 12:01
Гэта пасьля другой за апошні час авіякатастрофы з удзелам гэткага тыпу машыны.
У Этыёпіі прыпынілі палёты самалёта Boeing 737.У Этыёпіі прыпынілі палёты самалёта Boeing 737.PAP/EPA/SALVATORE DI NOLFI

Авіякампаніі ў Этыёпіі й Кітаі прыпынілі палёты самалёта Boeing 737
Гэта пасьля другой за апошні час авіякатастрофы з удзелам гэткага тыпу машыны.
Этыёпская авіякампанія прыпыніла палёты ўсіх Boeing 737 пасьля ўчорашняга крушэньня самалёта гэтага тыпу.
Нагадаем, машына разьбілася падчас рэйсу з Адыс-Абэбы ў сталіцу Кеніі Найробі. На борце знаходзіліся 149 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Ніхто ня выжыў у катастрофе.
У афіцыйнай заяве авіяперавозчыка гаворыцца, што прыпыненьне палётаў згаданых самалётаў будзе працягвацца да часы высьвятленьня прычыны трагедыі.
Рашэньне аб прыпыненьні палётаў Boeing 737 прынялі таксама кітайскія авіялініі. Кітайскі авіяперавозчык мае намер правесьці падрабязны агляд сваіх машынаў.
Камэнтатары нагадваюць, што гэта ўжо другая авіякатастрофа з удзелам гэткага тыпу самалёта. У верасьні мінулага году Boeing 737 MAX 8 інданэзійскай авіякампаніі Lion Air упаў у мора неўзабаве пасьля вылету з Джакарты. Загінулі 189 чалавек.
Boeing 737 зьяўляецца адным з самых папулярных самалётаў канцэрну Boeing. Машынай ахвотна карыстаюцца авіякампаніі па ўсім сьвеце. Згаданыя самалёты лічацца вельмі бясьпечнымі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт