Сарваныя дахі, паламаныя дрэвы, параненыя людзі…
Гэта наступствы начнога ўраганнага ветру ў Польшчы.
Чыгуначнікі ліквідаваць наступствы начнога ўраганнага ветру ў Польшчы. З-за паваленых дрэў і парванай лініі электраперадачы некаторыя цягнікі былі адмененыя, а іншыя спазьніліся. Найгорш сытуацыя выглядае ў Сылезіі й Ніжняй Сылезіі.
Паводле Караля Якубоўскага (Karol Jakubowski) з PKP Польскія чыгуначныя лініі, на частцы трасаў перашкоды былі ліквідаваныя, на іншых работы працягваюцца.
Раніцай быў адноўлены чыгуначны рух на шляху з Варшавы ў Гданьск. Работы працягваліся амаль усю ноч. Чыгуначнікі папярэджваюць, што ліквідацыя наступстваў ураганнага ветру можа заняць яшчэ некалькі гадзін.
Тым часам пасьля начных віхураў каля 400 тыс. карыстальнікаў застаецца без доступу да электраэнэргіі, у тым ліку 154 тысячы ў
Малапольскім, 123 тысячы ў Сылескім і 38 тысяч у Люблінскім ваяводзтвах.
З поўначы да 5 гадзін раніцы пажарныя каманды выяжджалі па выкліках амаль 1 150 разоў. 5 чалавек былі параненыя.
аз
Чыгуначнікі ліквідуюць наступствы начнога ўраганнага ветру ў Польшчы. З-за паваленых дрэў і парванай лініі электраперадачы некаторыя цягнікі былі адмененыя, а іншыя спазьніліся. Найгорш сытуацыя выглядае ў Сылезіі й Ніжняй Сылезіі.
Паводле Караля Якубоўскага (Karol Jakubowski) з PKP Польскія чыгуначныя лініі, на частцы трасаў перашкоды былі ліквідаваныя, на іншых работы працягваюцца.
Раніцай быў адноўлены чыгуначны рух на шляху з Варшавы ў Гданьск. Работы працягваліся амаль усю ноч. Чыгуначнікі папярэджваюць, што ліквідацыя наступстваў ураганнага ветру можа заняць яшчэ некалькі гадзін.
Тым часам пасьля начных віхураў каля 400 тыс. карыстальнікаў застаецца без доступу да электраэнэргіі, у тым ліку 154 тысячы ў Малапольскім, 123 тысячы ў Сылескім і 38 тысяч у Люблінскім ваяводзтвах.
З поўначы да 5 гадзін раніцы пажарныя каманды выяжджалі па выкліках амаль 1 150 разоў. 5 чалавек былі параненыя.
аз