У Вільні перапахаваюць удзельнікаў паўстаньня Каліноўскага
Летувіскі бок запрапанаваў захаваць парэшткі ў цэнтральнай капліцы на могілках Росы.
У падрыхтоўцы да перапахаваньня кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў, чые парэшткі знайшлі на гары Гедзіміна ў Вільні, засталіся тэхнічныя пытаньні. Пра гэта распавяла Эльжбета Рагоўская з Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Яна адзначыла, што адкрытым застаецца пытаньне, на якіх мовах будзе надпіс на помніку. Цяпер абмяркоўваюць варыянт, каб манумэнт падпісалі па-польску й па-летувіску.
Раней вяліся размовы й пра надпіс на беларускай мове, аднак цяпер Эльжбета Рагоўска пра гэта не ўзгадала.
Летувіскі бок запрапанаваў захаваць парэшткі ў цэнтральнай капліцы на віленскіх могілках Росы. Рамантаваць капліцу пачнуць неўзабаве. Пахаваньне заплянавалі на восень.
У Летуве выказалі спадзеў, што ўдзел у цырымоніі возьмуць і найвышэйшыя дзяржаўныя службовыя асобы Беларусі, Украіны, Латвіі.
Афіцыйныя ўлады Беларусі відавочнай зацікаўленасьці да пахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага не праяўляюць. У Беларусі імя Кастуся Каліноўскага наданае некалькім вуліцам. Невялікі помнік ёсьць толькі ў Сьвіслачы. Улады нават замінаюць ушаноўваць беларускага рэвалюцыянэра грамадзкасьці.
У XIX стагодзьдзі, адразу пасьля паўстаньня на Лукішскай плошчы ў Вільні, пакаралі сьмерцю больш за дваццаць лідараў і ўдзельнікаў паўстаньня. 17 зь іх знайшлі, 13 ідэнтыфікавалі. Зь вялікай доляй верагоднасьці сярод знойдзеных знаходзіцца й Кастусь Каліноўскі. Літоўскі бок цяпер займаецца ідэнтыфікацыяй парэшткаў знакамітага беларускага рэвалюцыянэра.
belsat.eu/аз