У Польшчы адзначаюць 20-годзьдзе прысутнасьці ў НАТО
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.03.2019 13:33
У Варшаву прыбыў з афіцыйным візытам генэральны сакратар Альянсу.
Foto: PAP/Jakub Kamiński
Урачыстым узьняцьцем дзяржаўнага сьцяга і сьцяга НАТА ў двары прэзыдэнцкага палаца пачаўся інструктаж для кіроўнага пэрсаналу Міністэрства нацыянальнай абароны і ўзброеных сілаў з удзелам прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, міністра абароны ды камандуючых войск.
Сёлета дадзены інструктаж праходзіць у надзвычайных умовах 20-годзьдзя прысутнасьці Польшчы ў НАТО. Ў зьвязку з гэтым польскі прэзыдэнт падчас адкрытай часткі сустрэчы ацаніў выкананьне задач, пастаўленых перад арміяй у мінулым годзе, і абвясьціў пра тое, што ўрад краіны чакае ад Міністэрства абароны і ваеннага кіраўніцтва ў бліжэйшыя месяцы.
Таксама ў зьвязку з юбілеем у Польшчы прыбыў з двухдзённым афіцыйным візытам Генэральны сакратара НАТА Енс Столтэнбэрг.
Нарвэскі палітык сустракаецца з прэзыдэнтам і прэм'ер-міністрам Польшчы Анджэем Дудам ды Матэвушам Mаравецкім. У пятніцу Енс Столтэнбэрг будзе госьцем адной з дэбатаў падчас сустрэчы кіраўніцтва Эўрапейскай народнай партыі ў Варшаве.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчырскі зазначыў, што візыт прымеркаваны да 20-й гадавіны ўступленьня Польшчы ў НАТА, якая будзе ў бліжэйшы панядзелак.
Сустрэча ў Варшаве закранае, – як патлумачыў міністар Кшыштаф Шчэрскі, – справу нарошчваньня прысутнасьці Альянсу на ўсходнім флянгу, у тым ліку ў Польшчы, і будучыя адносіны паміж Арганізацыяй Паўночнаатлянтычнай дамовы ды Эўрапейскім Зьвязам.
ПР/юл