Logo Polskiego Radia
Print

Чэхія патрабуе дадатковых праверак польскай ялавічыны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 11:04
Чэхія прапануе, каб дадатковыя праверкі мяса з Польшчы ўвялі ўсе дзяржавы-члены ЭЗ.
Сьцяг ЧэхііСьцяг ЧэхііPhoto: wtr316/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чэхія патрабуе дадатковых праверак польскай ялавічыны
Чэхія прапануе, каб дадатковыя праверкі мяса з Польшчы ўвялі ўсе дзяржавы-члены ЭЗ.
Пазачарговыя праверкі польскай ялавічыны ў Чэхіі – гэта галоўная тэма сёньняшніх перамоваў у Брусэлі чэскага міністра сельскай гаспадаркі Міраслава Томана й камісара па бясьпецы харчовых прадуктаў Віцяніса Андрюкайціса.
Нагадаем, пасьля выяўленьня сальманэлы ў польскай ялавічыне Чэхія загадала праверку ўсяго мяса, імпартаванага з Польшчы. Гаворка ідзе пра ўвядзеньне абавязку для польскіх кампаніяў прадставіць поўную дакумэнтацыю разам з сэртыфікатамі.
Эўракамісія палічыла гэты крок неадэкватным пагрозе, перабольшаным і запатрабавала адмены дадатковых праверак з-за іх нэгатыўнага ўплыў на сытуацыю на рынку ЭЗ.
Улады ў Празе з рашэньнем Эўракамісіі не пагадзіліся.
Акрамя таго, Чэхія запатрабавала, каб падобныя праверкі мяса з Польшчы ўвялі таксама астатнія дзяржавы-члены Эўразьвязу.
Чэхія пераконвае, што Польшча не ў стане гарантаваць высокіх стандартаў працэсу вытворчасьці мяса.
аз

Пазачарговыя праверкі польскай ялавічыны ў Чэхіі – гэта галоўная тэма сёньняшніх перамоваў у Брусэлі чэскага міністра сельскай гаспадаркі Міраслава Томана й камісара па бясьпецы харчовых прадуктаў Віцяніса Андрюкайціса.

Нагадаем, пасьля выяўленьня сальманэлы ў польскай ялавічыне Чэхія загадала праверку ўсяго мяса, імпартаванага з Польшчы. Гаворка ідзе пра ўвядзеньне абавязку для польскіх кампаніяў прадставіць поўную дакумэнтацыю разам з сэртыфікатамі.

Эўракамісія палічыла гэты крок неадэкватным пагрозе, перабольшаным і запатрабавала адмены дадатковых праверак з-за іх нэгатыўнага ўплыў на сытуацыю на рынку ЭЗ.

Улады ў Празе з рашэньнем Эўракамісіі не пагадзіліся. Акрамя таго, Чэхія запатрабавала, каб падобныя праверкі мяса з Польшчы ўвялі таксама астатнія дзяржавы-члены Эўразьвязу.

Чэхія пераконвае, што Польшча не ў стане гарантаваць высокіх стандартаў працэсу вытворчасьці мяса.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт