Logo Polskiego Radia
Print

Макей: Візавае пагадненьне з ЭЗ тармозіць адна краіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 08:12
Макей: Гэтыя дакумэнты, з нашага пункту гледжаньня, можна было б падпісаць хоць заўтра.
Беларусь, сьцяг.Беларусь, сьцяг.Photo: Inactive account – ID 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Макей: Візавае пагадненьне з ЭЗ тармозіць адна краіна
Макей: Гэтыя дакумэнты, з нашага пункту гледжаньня, можна было б падпісаць хоць заўтра.
Беларусь гатова падпісаць прыярытэты партнэрства й пагадненьні аб спрашчэньні візавых працэдур і рэадмісіі з ЭЗ хоць заўтра. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Уладзімір Макей 5 сакавіка па выніках нарады ў прэзыдэнта па пытаньні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з эўрапейскімі арганізацыямі. Камэнтар Макея журналістам быў паказаны ў эфіры навін тэлеканала ОНТ.
„Гэтыя дакумэнты, з нашага пункту гледжаньня, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазыцыі асобных краін, дакладней сказаць, ужо адной краіны, Эўразьвяз становіцца заложнікам палітыкі гэтай краіны. Таму што адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку ЭЗ”, , — сказаў Макей.
Паводле слоў Макея, Беларусь бачыць магчымасьць хуткага завяршэньня працы над гэтымі дакумэнтамі. „Але нашы партнэры таксама павінны трошкі паварушыцца ў гэтым пляне й праявіць гатоўнасьць да падпісаньня гэтых дакумэнтаў”, — сказаў кіраўнік МЗС.
Беларусь і ЭЗ ужо некалькі гадоў вядуць перамовы аб заключэньні пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. 26 студзеня кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын сказала журналістам, што бакі працягваюць працу. „У мяне таксама ёсьць аптымізм наконт пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Думаю, у найбліжэйшы час яно будзе падпісана”, - адзначыла яна.
belapan.by/аз

Беларусь гатова падпісаць прыярытэты партнэрства й пагадненьні аб спрашчэньні візавых працэдур і рэадмісіі з ЭЗ хоць заўтра. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Уладзімір Макей 5 сакавіка па выніках нарады ў прэзыдэнта па пытаньні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з эўрапейскімі арганізацыямі. Камэнтар Макея журналістам быў паказаны ў эфіры навін тэлеканала ОНТ.

„Гэтыя дакумэнты, з нашага пункту гледжаньня, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазыцыі асобных краін, дакладней сказаць, ужо адной краіны, Эўразьвяз становіцца заложнікам палітыкі гэтай краіны. Таму што адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку ЭЗ”, - сказаў Макей.

Паводле слоў Макея, Беларусь бачыць магчымасьць хуткага завяршэньня працы над гэтымі дакумэнтамі. „Але нашы партнэры таксама павінны трошкі паварушыцца ў гэтым пляне й праявіць гатоўнасьць да падпісаньня гэтых дакумэнтаў”, - сказаў кіраўнік МЗС.

Беларусь і ЭЗ ужо некалькі гадоў вядуць перамовы аб заключэньні пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. 26 студзеня кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын сказала журналістам, што бакі працягваюць працу. „У мяне таксама ёсьць аптымізм наконт пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Думаю, у найбліжэйшы час яно будзе падпісана”, - адзначыла яна.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт