У Ваўкавыску адбыўся бег у памяць аб „выклятых жаўнерах”
Мерапрыемства арганізаваў непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі.
У Ваўкавыску ў Беларусі адбыўся бег„Воўчым сьледам” у памяць аб „выклятых жаўнерах”. Мерапрыемства арганізаваў непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі пры падтрымцы фонду „Свабода й дэмакратыя”.
Бег быў падзелены на дзьве часткі – спачатку беглі дзеці, а пазьней дарослыя. Частка ўдзельнікаў была апранутая ў майкі з партрэтамі „выклятых жаўнераў”.
Віцэ-старшыня СПБ Марэк Занеўскі нагадаў, што палякі зь Беларусі ўжо трэці раз далучыліся да арганізаванага ў Польшчы й за мяжой бегу „Воўчым сьледам”.
Марэк Занеўскі: У бегу ўдзельнічаюць актывісты з Горадні, Ваўкавыска, Ліды, Шыдлаўцаў – агулам каля 180 чалавек. Ёсьць шмат дзяцей. Усе яны прыехалі, каб ушанаваць памяць аб „выклятых жаўнерах”.
Прабег „Воўчым сьледам” закончыўся бяседай ля вогнішча й сьпяваньнем патрыятычных песень.
Нагадаем, „Выклятымі жаўнерамі” ў Польшчы называюць членаў пасьляваеннай антыкамуністычнай партызанкі.
Уладзімер Пац/аз
У Ваўкавыску ў Беларусі адбыўся бег„Воўчым сьледам” у памяць аб „выклятых жаўнерах”. Мерапрыемства арганізаваў непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі пры падтрымцы фонду „Свабода й дэмакратыя”.
Бег быў падзелены на дзьве часткі – спачатку беглі дзеці, а пазьней дарослыя. Частка ўдзельнікаў была апранутая ў майкі з партрэтамі „выклятых жаўнераў”.
Ваўкавыск, бег у памяць аб „выклятых жаўнерах”. Photo: Уладзімер Пац/polskieradio.pl
Віцэ-старшыня СПБ Марэк Занеўскі нагадаў, што палякі зь Беларусі ўжо трэці раз далучыліся да арганізаванага ў Польшчы й за мяжой бегу „Воўчым сьледам”.
Марэк Занеўскі: У бегу ўдзельнічаюць актывісты з Горадні, Ваўкавыска, Ліды, Шыдлаўцаў – агулам каля 180 чалавек. Ёсьць шмат дзяцей. Усе яны прыехалі, каб ушанаваць памяць аб „выклятых жаўнерах”.
Бег „Воўчым сьледам” закончыўся бяседай ля вогнішча й сьпяваньнем патрыятычных песень.
Ваўкавыск, бег у памяць аб „выклятых жаўнерах”. Photo: Уладзімер Пац/polskieradio.pl
Нагадаем, „выклятымі жаўнерамі” ў Польшчы называюць членаў пасьляваеннай антыкамуністычнай партызанкі.
Уладзімер Пац/аз