Logo Polskiego Radia
Print

Тыдзень малітваў за цьвярозасьць народу распачаўся ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.03.2019 12:48
Каталіцкія веруючыя будуць маліцца, каб палякі, поўныя пачуцьця адказнасьці за лёс айчыны, выконвалі Нацыянальную праграму цьвярозасьці.
Photo: pixabay.com

Тыдзень малітваў за цьвярозасьць народу распачаўся ў Польшчы
Рэлігійнае мерапрыемства адбываецца пад лёзунгам «Маладыя, цьвярозыя й свабодныя». Апошняя нядзеля Карнавалу, гэта час на адкупленьне за грахі п'янства.
Каталіцкія веруючыя будуць маліцца, каб палякі, поўныя пачуцьця адказнасьці за лёс айчыны, выконвалі Нацыянальную праграму цьвярозасьці. Старшыня Польскай біскупскай канфэрэнцыі для цьвярозасьці і людзей залежных біскуп Тадэвуш Бранакоўскі пераконвае, што алькагалізм можна перамагчы толькі супольнымі высілкамі.
Тадэвуш Бранакоўскі: Адзінай формай цноты цьвярозасьці сярод непаўналетніх зьяўляецца абсалютная абстынэнцыя. Калі мы хочам гэтага дасягнуць, трэба кансалідаваць дзейнасьць усіх інстытутаў – пачаўшы ад сямʼі, Касьцёла, самакіраваньня ды дзяржавы. Сямʼя абараняе перад усім любоўю. Там, дзе ў сямʼі пануе любоў, пануе многа дабра, там будзе мала праблемаў з ужываньнем маладзёнамі алькаголю.
Паводле розных падлікаў, больш за адзін мільён палякаў церпяць на алькагалізм. Каля трох мільёнаў належаць да групы, якая злоўжывае алькаголем. У сярэднім адзін жыхар Польшчы штогод выпівае 10 літраў чыстага сьпірту.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт