У Беластоку прайшоў гала-канцэрт фэстывалю «Беларуская песьня 2019» (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.03.2019 18:23
Першым на сцэну падняўся амбасадар Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў, які выканаў сваю песьню.
фота аўтара
У Беластоцкай Падляскай опэры прайшоў гала-канцэрт Агульнапольскага фэстывалю «Беларуская песьня 2019». Мерапрыемства прайшло ўжо 26-ы па ліку раз, а яго арганізатарам зьяўляецца беластоцкае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства.
На сцэне выступілі пераможцы фэстывалю ды госьці зь Беларусі. Першым аднак на сцэну падняўся амбасадар Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў, які выканаў сваю песьню ды адначасова разьвітаўся зь беластоцкай публікай, паколькі неўзабаве завяршае місію амбасадара ў Польшчы й вяртаецца ў Беларусь. Рэпартаж зь мерапрыемства падрыхтавала Анна Пятроўская.

слухайце далучаны гукавы файл