Польшча й Беларусь падпісалі дамову аб утрыманьні памежных чыгуначных мастоў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.03.2019 12:45
Польскі міністар таксама падкрэсьліў, што падчас перамоваў у Менску былі закранутыя тэмы супрацы ў аўтамабільным і паветраным руху ў рамках рэалізацыі праекту Via Carpatia.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык і міністар транспарту Беларусі Аляксей АўраменкаАмбасада Польшчы ў Беларусі
Польшча й Беларусі падпісалі дамову аб утрыманьні памежных чыгуначных мастоў
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык і міністар транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка падпісалі ў Менску дамову аб утрыманьні мастоў на польска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Чыноўнікі абмеркавалі чыгуначныя перавозкі паміж Азіяй ды Эўропай.
Польскі міністар інфраструктуру выказаў задавальненьне сваёй сустрэчай з беларускім калегам.
Анджэй Адамчык: Дамова, якую мы падпісалі зь Беларусьсю, пацьвярджае, што мы маем моцную волю і мэтанакіраванасьць у жаданьні супольнымі высілкамі ўтрымліваць і разьвіваць памежную чыгуначную інфраструктуру.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык падкрэсьліў, што асноўнай мэтай пагадненьня зьяўляецца павялічэньне прапускных магчымасьцяў чыгуначных шляхоў. Польскі міністар таксама падкрэсьліў, што падчас перамоваў у Менску былі закранутыя тэмы супрацы ў аўтамабільным і паветраным руху ў рамках рэалізацыі праекту Via Carpatia.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык і міністар транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка падпісалі ў Менску дамову аб утрыманьні мастоў на польска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Чыноўнікі абмеркавалі чыгуначныя перавозкі паміж Азіяй ды Эўропай. Польскі міністар інфраструктуру выказаў задавальненьне сваёй сустрэчай зь беларускім калегам.

IAR/эж