Logo Polskiego Radia
Print

Бухарэсцкая дзевятка сабралася ў Славаччыне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 13:33
Cустрэча Бухарэсцкая дзевяткі прымеркавана 70-ай гадавіне паўстаньня NATO, а таксама 20 ды 15-годзьдзю далучэньня да блёку колішніх краін-удзельніц Варшаўскай дамовы.
Сустрэча Бухарэсцкай дзевяткі ў КошыцахСустрэча Бухарэсцкай дзевяткі ў КошыцахPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Бухарэсцкая дзевятка сабралася ў Славаччыне
Галоўнымі тэмамі сустрэчы кіраўнікоў 9 краінаў Усходняй Эўропы ў славацкіх Кошыцах будуць бясьпека ўсходняга флянгу блёка NATO, а таксама барацьба з гібрыднымі пагрозамі. У Бухарэсцкую дзевятку ўваходзяць прыбалтыйскія краіны, ды частка краінаў былога сацыялістычнага лягеру. Польшчу на саміце прадстаўляе прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.
Дзясятым удзельнікам саміту стаў генэральны сакратар альянсу Енс Стольтэнбэрг. Сёлетняя сустрэча Бухарэсцкая дзевяткі прымеркавана 70-ай гадавіне паўстаньня NATO, а таксама 20 ды 15-годзьдзю далучэньня да блёку колішніх краін-удзельніц Варшаўскай дамовы.
Мяркуецца, што сустрэча ў славацкіх Кошыцах завяршыцца падпісаньнем сумеснай дэклярацыі, у якой, прэзыдэнты вызначаць прыярытэтныя мэты Бухарэсцкай дзевяткі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо правёў перамовы з вугорскім калегам Янашам Адэрам, таксама польскі лідэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Эстоніі Керсьці Кальюляйд.
Нагадаем, у Бухарэсцкую дзевятку ўваходзяць Летува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Румынія ды Баўгарыя.

Галоўнымі тэмамі сустрэчы кіраўнікоў 9 краінаў Усходняй Эўропы ў славацкіх Кошыцах будуць бясьпека ўсходняга флянгу блёка NATO, а таксама барацьба з гібрыднымі пагрозамі. У Бухарэсцкую дзевятку ўваходзяць прыбалтыйскія краіны, ды частка краінаў былога сацыялістычнага лягеру. Польшчу на саміце прадстаўляе прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.

Дзясятым удзельнікам саміту стаў генэральны сакратар альянсу Енс Стольтэнбэрг. Сёлетняя сустрэча Бухарэсцкая дзевяткі прымеркавана 70-ай гадавіне паўстаньня NATO, а таксама 20 ды 15-годзьдзю далучэньня да блёку колішніх краін-удзельніц Варшаўскай дамовы. Мяркуецца, што сустрэча ў славацкіх Кошыцах завяршыцца падпісаньнем сумеснай дэклярацыі, у якой, прэзыдэнты вызначаць прыярытэтныя мэты Бухарэсцкай дзевяткі.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо правёў перамовы з вугорскім калегам Янашам Адэрам, таксама польскі лідэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Эстоніі Керсьці Кальюляйд.

Нагадаем, у Бухарэсцкую дзевятку ўваходзяць Летува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Румынія ды Баўгарыя.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт