Logo Polskiego Radia
Print

Пакістан просіць дапамогі ў Кітая

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 12:47
Пра дапамогу ў перамовах зь Індыяй прасіў кіраўнік пакістанскай дыпляматыі Шах Мэхмуд Курэшы, які размаўляў пра гэта са сваім кітайскім калегам – міністрам Ван І.
PAP/EPA/AMIRUDDIN MUGHAL

Пакістан просіць дапамагу ў Кітая
Улады Пакістану зьвярнуліся да Кітайскай Народнай Рэспублікі зь просьбай дапамагчы ў нарастаючым канфлікце зь Індыяй. Пра гэта паведаміла міністэрства замежных спраў КНР.
Пра дапамогу ў перамовах зь Індыяй прасіў кіраўнік пакістанскай дыпляматыі Шах Мэхмуд Курэшы, які ў сераду ўвечары размаўляў пра гэта са сваім кітайскім калегам – міністрам Ван І.
Ван І выказаў спадзяваньне, што Пакістан і Індыя захаваюць асьцярожнасьць, і ўстрымаюцца ад дзеяньняў, якія вядуць да эскаляцыі канфлікту. Пэкін заклікаў Ісламабад і Нью-Дэлі да дыялёгу. У сераду, на трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў дыпляматыя Кітаю, Расеі ды Індыі, міністра замежных спраў КНР Ван І асабіста пераконваў у гэтым свайго індыйскага калегу.
Напружанасьць паміж Пакістанам ды Індыяй узрасла пасьля паветранага абстрэлу пакістанскіх пазыцый у Кашміры. У сераду абедзьве краіны паведамілі аб зьнішчэньні над сваёй тэрыторыя варожых самалётаў. Пакістан закрыў сваю паветраную прастору, частка аэрапортаў зачынена таксама ў Індыі.



Улады Пакістану зьвярнуліся да Кітайскай Народнай Рэспублікі зь просьбай дапамагчы ў нарастаючым канфлікце зь Індыяй. Пра гэта паведаміла міністэрства замежных спраў КНР.

Пра дапамогу ў перамовах зь Індыяй прасіў кіраўнік пакістанскай дыпляматыі Шах Мэхмуд Курэшы, які ў сераду ўвечары размаўляў пра гэта са сваім кітайскім калегам – міністрам Ван І.

Ван І выказаў спадзяваньне, што Пакістан і Індыя захаваюць асьцярожнасьць, і ўстрымаюцца ад дзеяньняў, якія вядуць да эскаляцыі канфлікту. Пэкін заклікаў Ісламабад і Нью-Дэлі да дыялёгу. У сераду, на трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў дыпляматыя Кітаю, Расеі ды Індыі, міністар замежных спраў КНР Ван І асабіста пераконваў у гэтым свайго індыйскага калегу.

Напружанасьць паміж Пакістанам ды Індыяй узрасла пасьля паветранага абстрэлу пакістанскіх пазыцый у Кашміры. У сераду абедзьве краіны паведамілі аб зьнішчэньні над сваёй тэрыторыя варожых самалётаў. Пакістан закрыў сваю паветраную прастору, частка аэрапортаў зачынена таксама ў Індыі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт