Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнікаў дарожнай паліцыі Польшчы вучаць экстрэмальнай язьдзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.02.2019 16:03
Паліцэйскія, якія пройдуць падрыхтоўку, будуць несьці службу на нядаўна закупленых поўнапрывадных аўтамабілях BMW 330i xDrive без апазнавальных знакаў.
Так выглядае салён BMW 330i xDrive дарожнай паліцыі ПольшчыТак выглядае салён BMW 330i xDrive дарожнай паліцыі Польшчыфота: кампанія BMW

560 супрацоўнікаў дарожнай паліцыі Польшчы пройдуць курсы па экстрэмальнаму кіраваньню аўтамабілем, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паліцэйскія, якія пройдуць падрыхтоўку, будуць несьці службу на нядаўна закупленых поўнапрывадных аўтамабілях BMW 330i xDrive без апазнавальных знакаў. Гэтыя аўто з рухавіком у 250 конскіх сіл і аўтаматычнай скрынкай перадач спэцыяльна прызначаныя для таго, каб лавіць злосных парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Яны абсталяваныя відэарэгістратарамі ды іншай сучаснай тэхнікай. Агулам польская паліцыя закупіла 140 аўтамабіляў.
Падрыхтоўкай кіроўцаў зоймецца цэнтар Сабеслава Засады – у мінулым найбольш вядомага польскага гоначнага кіроўцы. Спачатку дарожныя паліцэйскія пройдуць тэарэтычную падрыхтоўку, а пасьля практычную на гоначнай трасе. У прыватнасьці, супрацоўнікі паліцыі будуць адпрацоўваць аварыйнае тармажэньне й тармажэньне на сьлізкай паверхні, аўтаслалам, разварот на месцы пры выкарыстаньні ручнога тормаза, праход рэзкіх паваротаў ды іншыя элемэнты экстраннай язды. А пасьля афіцэры паліцыі перасядуць на службовыя BMW, каб лавіць ліхачоў, якія ствараюць небясьпеку на дарогах, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт