Украіна плянуе эксгумацыю ахвяраў разьні ў Гуце Пяняцкай
Паводле ўкраінскага боку, мэтай эксгумацыі зьяўляецца праверка сапраўднай колькасьці польскіх ахвяраў.
Украіна плянуе археалягічныя раскопкі ў Гуце Пяняцкай (Huta Pieniacka) у Львоўскай вобласьці, дзе 75 гадоў таму ўкраінскія нацыяналісты зрабілі тамтэйшых палякаў.
Эксгумацыю будзе праводзіць украінская кампанія „Доля”, якой кіруе сакратар украінскай Дзяржаўнай камісіі па памінаньні ахвяр войнаў і рэпрэсій Сьвятаслаў Шэрэмэта.
Паводле ўкраінскага чыноўніка, мэтай эксгумацыі зьяўляецца праверка колькасьці польскіх ахвяраў, паколькі, на думку ўкраінскіх экспэртаў, польскі бок значна завышае іх лік. Шэрэмэта дадаў, што актыўны ўдзел польскіх спэцыялістаў у працах не бярэцца пад увагу.
Пакуль не вядома дакладна, калі археалягічныя раскопкі ў Гуце Пяняцкай пачнуцца. Украінскі чыноўнік дадаў, што, калі яны пачнуцца польскія прадстаўнікі атрымаюць запрашэньне ў якасьці назіральнікаў.
Згоду на раскопкі ў Гуце Пяняцкай выдала Міністэрства культуры Ўкраіны.
Паводле польскіх гісторыкаў, 28 лютага 1944 году ў Гуце Пяняцкай у Львоўскай вобласьці падразьдзяленьні СС „Галічына” і ўкраінскія нацыяналісты забілі, паводле розных ацэнкаў, ад 850 да 1 300 палякаў і габрэяў, якія там хаваліся. Вёска была поўнасьцю разбураная.
Сярод ахвяраў злачынства былі таксама жыхары навакольных вёсак і бежанцы з Падольля й Валыні, якія пакідалі свае дамы, уцякаючы ад хвалі насільля з боку ўкраінскіх нацыяналістаў.
Пасьля злачынства ў Гуце Пяняцкай у жывых засталіся ўсяго каля 160 чалавек. Раней вёска налічвала каля тысячы жыхароў.
Паміж Польшчай і Ўкраінай ужо амаль 2 гады працягваецца спрэчка наконт пошуку й эксгумацыі польскіх ахвяраў злачынстваў украінскіх нацыяналістаў. Украінскі бок не дае палякам згоды на праводжаньне гэткіх работаў на тэрыторыі Ўкраіны.
аз