Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Мюнстэры можа спыніць працэс ахоўніка са „Штутхафа”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2019 16:07
Паводле мэдыцынскага заключэньня, 95-гадовы мужчына няздольны далей удзельнічаць у працэсе.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд у Мюнстэры можа спыніць працэс ахоўніка са Штутхафа
Паводле мэдыцынскага заключэньня, 95-гадовы мужчына няздольны далей удзельнічаць у працэсе.
Акруговай суд у Мюнстэры атрымаў мэдыцынскае заключэньне, паводле якога стан здароўя 95-гадовага былога ахоўніка нямецкага канцлягера ў Штутхафе не дазваляе яму далей удзельнічаць у працэсе.
Як даведалася грамадзкае Польскае радыё, канчатковае рашэньне па гэтай справе будзе прынятае ў сярэдзіне сакавіка гэтага году.
Ёхан Рэхбогэн (Johann Rehbogen) абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве, па меншай меры, 100 польскіх, 77 расейскіх і некалькі сотняў габрэйскіх зьняволеных у 1942-1945 гадах.
„Працэс можа быць спынены, але гэткае рашэньне пакуль не было прынятае. У суд было перадздзенае мэдыцынскае заключэньне, паводле якога абвінавачваны няздольны ўдзельнічаць у працэсе. Цяпер пракуратура, абвінаваўцы й абарона могуць выказацца на гэты конт. Толькі пазьней будзе прынятае канчатковае рашэньне па гэтай справе”, - сказаў прэс-сакратар суду ў Мюнстэры.
Нагадаем, да 2011 году нямецкія суды апраўдвалі былых ахоўнікаў або супрацоўнікаў канцэнтрацыйных лягераў, таму што не маглі даказаць іх індывідуальную віну.
Паваротным момантам стала асуджэньне ў 2011 годзе Івана (Джона) Дземянюка (John Demjaniuk) - ахоўніка зь нямецкага канцлягера ў Сабіборы (Sobibór). Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў забойстве больш за 28 тысяч габрэяў і прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі, нягледзячы на адсутнасьць прамых доказаў яго асабістай віны.
аз

Акруговы суд у Мюнстэры атрымаў мэдыцынскае заключэньне, паводле якога стан здароўя 95-гадовага былога ахоўніка нямецкага канцлягера ў Штутхафе не дазваляе яму далей удзельнічаць у працэсе.

Як даведалася грамадзкае Польскае радыё, канчатковае рашэньне па гэтай справе будзе прынятае ў сярэдзіне сакавіка гэтага году.
Ёхан Рэхбогэн (Johann Rehbogen) абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве, па меншай меры, 100 польскіх, 77 расейскіх і некалькі сотняў габрэйскіх зьняволеных у 1942-1945 гадах.

„Працэс можа быць спынены, але гэткае рашэньне пакуль не было прынятае. У суд было перадздзенае мэдыцынскае заключэньне, паводле якога абвінавачваны няздольны ўдзельнічаць у працэсе. Цяпер пракуратура, абвінаваўцы й абарона могуць выказацца на гэты конт. Толькі пазьней будзе прынятае канчатковае рашэньне па гэтай справе”, - сказаў прэс-сакратар суду ў Мюнстэры.

Нагадаем, да 2011 году нямецкія суды апраўдвалі былых ахоўнікаў або супрацоўнікаў канцэнтрацыйных лягераў, таму што не маглі даказаць іх індывідуальную віну.

Паваротным момантам стала асуджэньне ў 2011 годзе Івана (Джона) Дземянюка (John Demjaniuk) - ахоўніка зь нямецкага канцлягера ў Сабіборы (Sobibór). Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў забойстве больш за 28 тысяч габрэяў і прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі, нягледзячы на адсутнасьць прамых доказаў яго асабістай віны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт