Logo Polskiego Radia
Print

8 млн злотых складае сёлетні бюджэт Праграмы „Незалежная”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2019 15:11
У рамках праграмы можна атрымаць сродкі на арганізацыю фэстываляў, канцэртаў, спэктакляў.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

8 млн злотых складае сёлетні бюджэт Праграмы „Незалежная”
У рамках праграмы можна атрымаць сродкі на арганізацыю фэстываляў, канцэртаў, спэктакляў.
Бюро Праграмы „Незалежная” пачало набор заявак на 2019 год. Культурныя ўстановы й няўрадавыя арганізацыі могуць скарыстацца фінансаваньнем у памеры да 100 тысяч злотых (больш за 23 тысячы эўра) на адзін праект. На ўсю праграму ў бюджэце зарэзэрваваныя 8 мільёнаў злотых (больш 1 мільён 847 тысячы эўра).
„Падобным чынам, як у мінулых гадах, мы падтрымліваем мерапрыемствы, якія ангажуюць мясцовыя грамадзтва й паказваюць мясцовую гісторыю й спадчыну”, - растлумачыў дырэктар Бюро Праграма „Незалежная” Ян Кавальскі (Jan Kowalski).
Атрыманыя з праграмы сродкі могуць быць прызначаныя на фінансаваньне фэстываляў, канцэртаў, спэктакляў, гістарычных рэканструкцый і анімацыйна-адукацыйных праектаў, у тым ліку: сэмінараў, конкурсаў і выставаў.
Заяўкі можна падаваць у электронным выглядзе за пасярэдніцтвам старонкі www.niepodlegla.gov.pl да 26 сакавіка. Вынікі набору будуць абвешчаныя ў канцы красавіка й пачатку траўня.
На сёлета ў Польшчы заплянаваныя падзей, зьвязаныя, між іншым, з гадавінай Круглага стала, уступленьня Польшчы ў Эўразьвяз, першага паломніцтва Яна Паўла ІІ у Польшчу, часткова свабодных выбараў у 1989 годзе.
Шматгадовая ўрадавая Праграма „Незалежная” будзе рэалізаваная да 2022 году.
аз

Бюро Праграмы „Незалежная” пачало набор заявак на 2019 год. Культурныя ўстановы й няўрадавыя арганізацыі могуць скарыстацца фінансаваньнем у памеры да 100 тысяч злотых (больш за 23 тысячы эўра) на адзін праект. На ўсю праграму ў бюджэце зарэзэрваваныя 8 мільёнаў злотых (больш 1 мільён 847 тысячы эўра).

„Падобным чынам, як у мінулых гадах, мы падтрымліваем мерапрыемствы, якія ангажуюць мясцовae грамадзтва й паказваюць мясцовую гісторыю й спадчыну”, - растлумачыў дырэктар Бюро Праграмы „Незалежная” Ян Кавальскі (Jan Kowalski).

Атрыманыя з праграмы сродкі могуць быць прызначаныя на фінансаваньне фэстываляў, канцэртаў, спэктакляў, гістарычных рэканструкцый і анімацыйна-адукацыйных праектаў, у тым ліку: сэмінараў, конкурсаў і выставаў.

Заяўкі можна падаваць у электронным выглядзе за пасярэдніцтвам старонкі www.niepodlegla.gov.pl да 26 сакавіка. Вынікі набору будуць абвешчаныя ў канцы красавіка й пачатку траўня.

На сёлета ў Польшчы заплянаваныя падзеi, зьвязаныя, між іншым, з гадавінай Круглага стала, уступленьня Польшчы ў Эўразьвяз, першага паломніцтва Яна Паўла ІІ у Польшчу, часткова свабодных выбараў у 1989 годзе.

Шматгадовая ўрадавая Праграма „Незалежная” будзе рэалізаваная да 2022 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт