У Варшаву прыбудуць прадстаўнікі Пэнтагону
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2019 11:15
Перамовы будуць датычыць павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Przemysław Piątkowski
У Варшаву прыбудуць прадстаўнікі Пэнтагону
Перамовы будуць датычыць павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) паведаміў, што на наступным тыдні ў Варшаву прыбудзе працоўная група з Пэнтагону.
Перамовы будуць датычыць павелічэньня колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы. У інтэрвію тэлеканалу TVP 1 міністар Блашчак падкрэсьліў, што польскі бок неаднаразова размаўляў пра гэта з амэрыканцамі. Паводле яго, бакі наблізіліся да пагадненьня.
„15 лютага я размаўляў зь міністрам абароны Злучаных Штатаў Амэрыкі Патрыкам Шэнагенам (Patric M. Shanahan). І мы ўжо блізкія да дасягненьня мэты”, - заявіў польскі міністар.
Паводле Блашчака, павелічэньне прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы ўмацуе ня толькі бясьпеку Польшчы, але і ўсяго ўсходняга флянгу NATO.
аз