Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць 75-ю гадавіну разьні ў Гуце Пяняцкай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2019 15:45
Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў ліст удзельнікам мерапрыемства ў Гуце Пяняцкай у Львоўскай вобласьці.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Анджэй Дуда.PAP/Radek Pietruszka

75-я гадавіна разьні палякаў у Гуце Пяняцкай
Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў ліст удзельнікам мерапрыемства ў Гуце Пяняцкай.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў ліст удзельнікам мерапрыемства ў Гуце Пяняцкай (Huta Pieniecka). У ім кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсьліў, што генацыд тамтэйшых палякаў быў адным з самых буйных злачынстваў супраць польскага насельніцтва на Валыні, Падольлі й Львоўшчыне.
„Іхнай адзінай „віной” была польская мова й тоеснасьць, вернасьць традыцыям і любоў да Радзімы. Ян былі забітыя, таму што былі палякамі”, - падкрэсьліў прэзыдэнт.
Анджэй Дуда нагадаў, што 10 гадоў таму гэтае месца наведаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі, які ў прысутнасьці прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі гаварыў аб „складанай праўдзе пра тое, што там адбылося”.
28 лютага 1944 году ў Гуце Пяняцкай у Львоўскай вобласьці падразьдзяленьні СС „Галічына” і ўкраінскія нацыяналісты забілі, паводле розных ацэнкаў, ад 700 да 1300 палякаў і габрэяў, якія там хаваліся. Гута Пяняцка была поўнасьцю разбураная.
Сярод ахвяраў злачынства былі таксама жыхары навакольных вёсак і бежанцы з Падольля й Валыні, якія пакідалі свае дамы, уцякаючы ад хвалі насільля з боку ўкраінскіх нацыяналістаў.
Пасьля злачынства ў Гуце Пяняцкай у жывых засталіся ўсяго каля 160 чалавек. Раней вёска налічвала каля тысячы жыхароў.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў ліст удзельнікам мерапрыемства ў Гуце Пяняцкай (Huta Pieniecka) у Львоўскай вобласьці. У ім кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсьліў, што генацыд тамтэйшых палякаў быў адным з самых буйных злачынстваў супраць польскага насельніцтва на Валыні, Падольлі й Львоўшчыне.

„Іхнай адзінай „віной” была польская мова й тоеснасьць, вернасьць традыцыям і любоў да Радзімы. Ян былі забітыя, таму што былі палякамі”, - падкрэсьліў прэзыдэнт.

Анджэй Дуда нагадаў, што 10 гадоў таму гэтае месца наведаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі, які ў прысутнасьці прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі гаварыў аб „складанай праўдзе пра тое, што там адбылося”.

28 лютага 1944 году ў Гуце Пяняцкай у Львоўскай вобласьці падразьдзяленьні СС „Галічына” і ўкраінскія нацыяналісты забілі, паводле розных ацэнкаў, ад 700 да 1300 палякаў і габрэяў, якія там хаваліся. Гута Пяняцка была поўнасьцю разбураная.

Сярод ахвяраў злачынства былі таксама жыхары навакольных вёсак і бежанцы з Падольля й Валыні, якія пакідалі свае дамы, уцякаючы ад хвалі насільля з боку ўкраінскіх нацыяналістаў.

Пасьля злачынства ў Гуце Пяняцкай у жывых засталіся ўсяго каля 160 чалавек. Раней вёска налічвала каля тысячы жыхароў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт