Белстат вызначыў колькасьць мужчын у Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.02.2019 09:11
Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі (78%) – гараджане.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain
У агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага пэрыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязьменнай - 46,6%. Такія даныя апублікаваў Белстат да Дня абаронцаў Айчыны.
Паводле папярэдніх даных, на пачатак 2019 году колькасьць мужчын у краіне склала 4 млн 416 тыс. чалавек. Для параўнаньня: у 2011 годзе - 4 млн 408 тыс., 2015-м - 4 млн 409 тыс.
Як і раней, тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі (78%) - гараджане, кожны чацьвёрты зь іх жыве ў Менску.
Узровень занятасьці мужчын у працаздольным узросьце высокі - 82%. Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 40,7 году. Кожны чацьвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, - ва ўзросьце 16-30 гадоў. Пераважна мужчынскімі зьяўляюцца такія віды дзейнасьці, як будаўніцтва, транспартная дзейнасьць, складзіраваньне, паштовая й кур'ерская дзейнасьць, сельская, лясная й рыбная гаспадарка, прамысловасьць, інфармацыя й сувязь.
У 2018 годзе шлюб узялі 60,7 тыс. мужчын. Ствараць сем'і мужчыны аддаюць перавагу ва ўзросьце 20-29 гадоў. Пры гэтым упершыню стварылі сям'і 42,5 тыс. мужчын. Кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб, знаходзіўся ва ўзросьце 25-29 гадоў, кожны чацьвёрты - ва ўзросьце 20 - 24 гадоў. Сярэдні ўзрост уступленьня мужчын у першы шлюб у 2018 годзе склаў 28,1 года, паўторны - 41,3 году.
belapan.by/аз