Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы, Летувы і Ўкраіны сустрэліся ў Любліне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.02.2019 12:33
«Мы ведаем, што значыць быць разам, злучыць свае сілы й абараняцца ад зьнешняга ворага».
Даля Грыбаўскайце, Анджэй Дуда, Пятро ПарашэнкаДаля Грыбаўскайце, Анджэй Дуда, Пятро ПарашэнкаPAP/Wojciech Pacewicz

Прэзыдэнты Польшчы, Летувы і Ўкраіны сустрэліся ў Любліне
Кіраўнікі дзяржаваў наведалі шматнацыянальную брыгаду LITPOLUKRBRIG, якая разьмешчана на поўдні Польшчы ў Любліне. У штабе брыгады адбыліся трохбаковыя перамовы, асноўнай тэмай якіх стала разьвіцьцё супрацоўніцтва ў галіне абароны ды бягучая сытуацыя ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў жаўнерам за службу і, спасылаючыся на гадавіну падпісаньня Люблінскай уніі, адзначыў, што народы Польшчы, Летувы ды Ўкраіны ўжо пераканаліся, што дзеючы разам, можна прадстаўляць значную сілу і разьвівацца больш актыўна.
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ падкрэсьліла сымбалічнае значэньне сустрэчы.
Даля Грыбаўскайтэ: 450 гадоў таму перад намі былі аналягічныя выклікі. Мы ведаем, што значыць быць разам, злучыць свае сілы й абараняцца ад зьнешняга ворага. Дзеля гэтага сёньня мы сустракаемся з жаўнерамі шматнацыянальнай брыгады, якая паўстала, каб паказаць, што мы ўсьведамляем свае магчымасьці ды можам разам дапамагаць Украіне.
Сустрэча трох прэзыдэнтаў у Любліне стала апошнім пунктам двухдзённага візыту прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайтэ ў Польшчы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і ягоная летувіская калега выказалі адназначную падтрымку ўкраінскаму народу, які зараз зацята змагаецца з расейскай агрэсіяй.

Кіраўнікі дзяржаваў наведалі шматнацыянальную брыгаду LITPOLUKRBRIG, якая разьмешчана на поўдні Польшчы ў Любліне. У штабе брыгады адбыліся трохбаковыя перамовы, асноўнай тэмай якіх стала разьвіцьцё супрацоўніцтва ў галіне абароны ды бягучая сытуацыя ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў жаўнерам за службу і, спасылаючыся на гадавіну падпісаньня Люблінскай уніі, адзначыў, што народы Польшчы, Летувы ды Ўкраіны ўжо пераканаліся, што дзеючы разам, можна прадстаўляць значную сілу і разьвівацца больш актыўна.

Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце падкрэсьліла сымбалічнае значэньне сустрэчы.

Даля Грыбаўскайце: 450 гадоў таму перад намі былі аналягічныя выклікі. Мы ведаем, што значыць быць разам, злучыць свае сілы й абараняцца ад зьнешняга ворага. Дзеля гэтага сёньня мы сустракаемся з жаўнерамі шматнацыянальнай брыгады, якая паўстала, каб паказаць, што мы ўсьведамляем свае магчымасьці ды можам разам дапамагаць Украіне.

Сустрэча трох прэзыдэнтаў у Любліне стала апошнім пунктам двухдзённага візыту прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайце ў Польшчы. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і ягоная летувіская калега выказалі адназначную падтрымку ўкраінскаму народу, які зараз зацята змагаецца з расейскай агрэсіяй.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт