Logo Polskiego Radia
Print

«Ніхто беларускай мове разьвівацца не замінае. Хопіць гэтых песень жальбы»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2019 12:43
  • С. Суднік Дзень роднай мовы.mp3
Гаворыць у дзень Дзень роднай мовы намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік з Ліды.
radyjo.net

«Ніхто беларускай мове разьвівацца не замінае. Хопіць гэтых песень жальбы», – гаворыць у дзень Дзень роднай мовы намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік з Ліды.
Часта ў Дзень роднай мовы гаворка ідзе пра кепскую сытуацыю з беларускай мовай у Беларусі, многія наракаюць на малую колькасьць беларускамоўных класаў, слабае выкарыстоўваньне мовы ў паўсядзённым жыцьці. Мы ў размове са Станіславам Суднікам у моўным пытаньні шукаем пазытыву.
Гук – дзьве вэрсіі – кароткая і даўжэйшая
Дзякуй за размову. Нашым госьцем быў намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік з Ліды. З ім размаўляла АВ.
«Мова – зьява даволі кансэрватыўная. Чакаць рэзкіх паляпшэньняў, ці баяцца рэзкіх пагаршэньняў не выпадае. Але, калі працаваць у кірунку паляпшэньня сытуацыі, то пэўныя зрухі будуць. І яны ёсьць».
«Безумоўна. Сытуацыя з адукацыяй цяжкая. Разам з тым, у нас у любой школе гатовы адкрываць колькі хочаш беларускамоўных класаў. Няма ніякіх праблем, але патрэбныя дзесяць заяваў. Гэтыя дзесяць заяваў ад сьвядомага беларускага народа атрымаць значна цяжэй, чым дазвол ад Упраўленьня адукацыі Лідзкага раёна. Як кажуць: якія сані, такія самі. Як народ гэтай праблемай занепакоены, так яна і вырашаецца».
«Хопіць ужо гэтых песьняў жальбы. Гэтыя працэсы ідуць. Паверце мне, ім асабліва ніхто не замінае. Не дапамагаюць – гэта так. Але і не замінаюць. Рабіце хлопцы, што можаце. Але гэта хлопцы нічога ня могуць».

Часта ў Дзень роднай мовы гаворка ідзе пра кепскую сытуацыю з беларускай мовай у Беларусі, многія наракаюць на малую колькасьць беларускамоўных класаў, слабае выкарыстоўваньне мовы ў паўсядзённым жыцьці. Мы ў размове са Станіславам Суднікам у моўным пытаньні шукаем пазытыву.

Тут некалькі вытрымак з размовы. Поўная вэрсія ў далучаным гукавым файле.

«Мова – зьява даволі кансэрватыўная. Чакаць рэзкіх паляпшэньняў, ці баяцца рэзкіх пагаршэньняў не выпадае. Але, калі працаваць у кірунку паляпшэньня сытуацыі, то пэўныя зрухі будуць. І яны ёсьць».

«Безумоўна. Сытуацыя з адукацыяй цяжкая. Разам з тым, у нас у любой школе гатовы адкрываць колькі хочаш беларускамоўных класаў. Няма ніякіх праблем, але патрэбныя дзесяць заяваў. Гэтыя дзесяць заяваў ад сьвядомага беларускага народа атрымаць значна цяжэй, чым дазвол ад Упраўленьня адукацыі Лідзкага раёна. Як кажуць: якія сані, такія самі. Як народ гэтай праблемай занепакоены, так яна і вырашаецца».

«Хопіць ужо гэтых песьняў жальбы. Гэтыя працэсы ідуць. Паверце мне, ім асабліва ніхто не замінае. Не дапамагаюць – гэта так. Але і не замінаюць. Рабіце хлопцы, што можаце. Але гэта хлопцы нічога ня могуць».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт