Савецкія жаўнеры выкрасьленыя са сьпісу ганаровых грамадзян гораду Кельцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.02.2019 15:29
Прозьвішчы 29 савецкіх афіцэраў былі выкрасьленыя са сьпісу ганаровых грамадзян гораду.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PixelAnarchy/pixabay.com/CC0 Public Domain
Савецкія жаўнеры выкрасьленыя са сьпісу ганаровых грамадзян гораду Кельцэ
Прозьвішчы 29 савецкіх афіцэраў былі выкрасьленыя са сьпісу ганаровых грамадзян гораду.
Савецкія жаўнеры былі выключаныя зь ліку ганаровых грамадзян гораду Кельце (Kielce) у цэнтральнай Польшчы. Дэпутаты гарадзкой рады прынялі рэзалюцыю па гэтай справе аднагалосна.
З прапановай выкрасьліць са сьпісу ганаровых жыхароў гораду прозьвішчы 29 савецкіх афіцэраў выступіла фракцыя кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і арганізацыя „Праект Сьвентакшыскае”.
Раней да гэтага гарадзкія ўлады заклікалі таксама прадстаўнікі асацыяцыі „Кельцкія патрыёты”.
Дэпутаты гарадзкой рады падкрэсьлілі, што ў цяперашні час няма ніякай інфармацыі пра тое, што згаданыя савецкія жаўнеры па нейкіх асаблівых прычынах сталі заслугоўваць гэты гонар.
аз
Савецкія жаўнеры былі выключаныя зь ліку ганаровых грамадзян гораду Кельцы (Kielce) у цэнтральнай Польшчы. Дэпутаты гарадзкой рады прынялі рэзалюцыю па гэтай справе аднагалосна.