Зьберагчы Беларусь ад агрэсіі Расеі могуць толькі дэмакратычныя рэформы. Такое меркаваньне выказаў генэральны сакратар NATO ў 2009-2014 гадах, пазаштатны саветнік прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі (з 2016 году) Андэрс Фог Расмусэн у інтэрвію ўкраінскаму парталу liga.net.
„Ключавая рызыка - гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнара з вайной і анэксіяй, - лічыць Расмусэн. - Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца. Мая парада беларускаму народу й кіраўніцтву краіны ў тым, каб засьцерагчыся ад агрэсіі расейцаў: трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі й свабоды”.
Паводле слоў дацкага палітыка, ён хоча, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду, але трэба бачыць пераарыентацыю краіны да свабоды й дэмакратыі.
Расмусэн пагадзіўся з рэплікай журналіста, што Аляксандр Лукашэнка наўрад ці зьбіраецца рэфармаваць краіну й рухацца на Захад. „Але таксама Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: або рэформы, або пастаянны прыгнёт расейцаў”, — лічыць экс-генэральны сакратар NATO.
У 2002 годзе, будучы прэм'ер-міністрам Даніі, Расмусэн заявіў, што ЭЗ хацеў бы ўмацаваць адносіны зь Беларусьсю, якія павінны грунтавацца на „доўгатэрміновым збліжэньні й спрыяньні дэмакратычным і эканамічным рэформам, устойліваму разьвіцьцю й гандлю”.
belapan.by/аз
Расмусэн: Беларусь ад Расеі могуць выратаваць толькі рэформы
Зьберагчы Беларусь ад агрэсіі Расеі могуць толькі дэмакратычныя рэформы, лічыць экс-генсакратар NATO.
Зьберагчы Беларусь ад агрэсіі Расеі могуць толькі дэмакратычныя рэформы. Такое меркаваньне выказаў генэральны сакратар NATO ў 2009-2014 гадах, пазаштатны саветнік прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі (з 2016 году) Андэрс Фог Расмусэн у інтэрвію ўкраінскаму парталу liga.net.
„Ключавая рызыка - гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнара з вайной і анэксіяй, - лічыць Расмусэн. - Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца. Мая парада беларускаму народу й кіраўніцтву краіны ў тым, каб засьцерагчыся ад агрэсіі расейцаў: трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі й свабоды”.
Паводле слоў дацкага палітыка, ён хоча, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду, але трэба бачыць пераарыентацыю краіны да свабоды й дэмакратыі.
Расмусэн пагадзіўся з рэплікай журналіста, што Аляксандр Лукашэнка наўрад ці зьбіраецца рэфармаваць краіну й рухацца на Захад. „Але таксама Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: або рэформы, або пастаянны прыгнёт расейцаў”, — лічыць экс-генэральны сакратар NATO.
У 2002 годзе, будучы прэм'ер-міністрам Даніі, Расмусэн заявіў, што ЭЗ хацеў бы ўмацаваць адносіны зь Беларусьсю, якія павінны грунтавацца на „доўгатэрміновым збліжэньні й спрыяньні дэмакратычным і эканамічным рэформам, устойліваму разьвіцьцю й гандлю”
belapan.by/аз