Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія мае пытаньні адносна каналу праз Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2019 17:11
Эўракамісія падкрэсьлівае, што справа мае тэрміновы характар й прапануе правесьці перамовы на ўзроўні экспэртаў.
Канал на Вісьлінскім заліве.Канал на Вісьлінскім заліве.PAP/Marcin Gadomski

Эўракамісія мае мае пытаньні адносна каналу праз Балтыйскую касу
Эўракамісія падкрэсьлівае, што справа мае тэрміновы характар й прапануе правесьці перамовы на ўзроўні экспэртаў.
Эўрапейская камісія зноў зьвярнулася ў Польшчу з просьбай даць тлумачэньні наконт будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу й арганізаваць неадкладную сустрэчу з прадстаўнікамі польскіх уладаў.
Пісьмо па гэтай справе Эўракамісія накіравала ў польскае Міністэрства марской гаспадаркі. Гэта рэакцыя на накіраваную ў камісію скаргу на тое, што рэалізацыя праекта пачалася да атрыманьня неабходных экалягічных дазволаў.
Эўрапейская камісія падкрэсьлівае, што справа мае тэрміновы характар й прапануе правесьці перамовы на ўзроўні экспэртаў.
Камісія цікавіцца вырубкай лесу на Балтыйскай касе, уплывам інвэстыцыі на ахоўваную тэрыторыю „Натура 2000” і плянамі будаўніцтва штучнай выспы на Вісьлінскім заліве (Калінінградзкі заліў).
Брусэль мае вялікія сумневы наконт інвэстыцый, а паясьненьні, якія да гэтай пары дала Польшча, не пераконваюць Эўракамісіі.
Канал на Вісьлінскім заліве будзе мець 1300 мэтраў даўжыні, 5 мэтраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвэстыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 мэтраў, шырынёю ў 20 мэтраў і глыбінёй 4 мэтры.
У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расеі дазвол.
Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт