ЗША заклікалі Ізраіль і Польшчу пачаць дыялёг
Міністар замежных спраў Ізраіля павінен папрасіць прабачэньня за свае словы, лічыць амбасадар ЗША ў Польшчы.

Джорджэт Масбахэр на пытаньне пра тое, ці прэм'ер Бэньямін Нэтаньяху павінен папрасіць прабачэньня за словы свайго міністра адказала, што перад Польшчай павінен выбачацца сам кіраўнік ізраільскай дыпляматыі.
Масбахэр дадала, што ўжо раней у Твітары яна выразна выказала сваю пазыцыю адносна некарэктнага выказваньня міністра замежных спраў Ізраіля.
Паводле дыпляматкі, дзеля паляпшэньня адносінаў паміж Польшчай і Ізраілем неабходны дыялёг і інфармацыя аб дзеяньнях з мэтай ліквідацыі антысэмітызму. На яе думку, Польшча прыкладае намаганьні па гэтай справе й важна, каб Ізраіль пра гэта ведаў.
Нагадаем, у нядзелю новы міністар замежных справы Ізраіля Ісрэль Кац сказаў у адным зь мясцовых тэлеканалаў, што палякі „высмакталі антысэмітызм з малаком маці”. У адказ польская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў саміце Вышаградзкай групы, які быў заплянаваны ў Ерусаліме. Канчаткова сустрэча групы V4 была цалкам адмененая.
ЗША заклікалі Ізраіль і Польшчу пачаць дыялёг. „Ізраіль і Польшча зьяўляюцца нашымі асноўнымі саюзьнікамі й сябрамі”, - падкрэсьлівае Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваёй заяве.
аз
Міністар замежных спраў Ізраіля павінен папрасіць прабачэньня за свае словы, лічыць амбасадар ЗША ў Польшчы.
Джорджэт Масбахэр на пытаньне пра тое, ці прэм'ер Бэньямін Нэтаньяху павінен папрасіць прабачэньня за словы свайго міністра адказала, што перад Польшчай павінен выбачацца сам кіраўнік ізраільскай дыпляматыі.
Масбахэр дадала, што ўжо раней у Твітары яна выразна выказала сваю пазыцыю адносна некарэктнага выказваньня міністра замежных спраў Ізраіля.
Паводле дыпляматкі, дзеля паляпшэньня адносінаў паміж Польшчай і Ізраілем неабходны дыялёг і інфармацыя аб дзеяньнях з мэтай ліквідацыі антысэмітызму. На яе думку, Польшча прыкладае намаганьні па гэтай справе й важна, каб Ізраіль пра гэта ведаў.
Нагадаем, у нядзелю новы міністар замежных справы Ізраіля Ісрaэль Кац сказаў у адным зь мясцовых тэлеканалаў, што палякі „высмакталі антысэмітызм з малаком маці”. У адказ польская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў саміце Вышаградзкай групы, які быў заплянаваны ў Ерусаліме. Канчаткова сустрэча групы V4 была цалкам адмененая.