Logo Polskiego Radia
Print

16 амэрыканскіх штатаў падалі ў суд на Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2019 12:22
Аўтары іску абвінавачваюць прэзыдэнта ў парушэньні Канстытуцыі ў выніку перавышэньня сваіх паўнамоцтваў.
PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA

16 амэрыканскіх штатаў падалі ў суд іск аб ануляваньні абвешчанага прэзыдэнтам Трампам надзвычайнага становішча, якое павінна спрасьціць будову муру на мяжы з Мэксыкай. Аўтары іску абвінавачваюць Дональда Трампа ў парушэньні Канстытуцыі ў выніку перавышэньня сваіх паўнамоцтваў.
Дональд Трамп плянаваў на мяжы з Мэксыкай пабудову прынамсі 400 км дадатковага муру. Аднак, Кангрэс прызнаў яму сродкі на ня цэлыя 90 кілямэтраў агароджы. У сувязі з гэтым амэрыканскі прэзыдэнт абвясьціў надзвычайнае становішча і заявіў, што карыстаючыся надзвычайнымі паўнамоцтвамі прызначыць з бюджэту 8 мільярдаў даляраў на будову муру. Рашэньне выкліканага ў Кангрэсе вялікае абурэньне.
Учора пракуроры 16 штатаў з Дэмакратычнай партыі зьвярнуліся ў суд Сан-Францыска, абвінаваціўшы Дональда Трампа ў грубым парушэньні канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўлады. Аўтары іску аргумэнтуюць, што прэзыдэнт пераняў бюджэтныя паўнамоцтвы, зарэзэрваваныя для Кангрэсу. Пракуроры таксама пераконваюць, што Дональд Трамп сам выклікаў штучны крызіс і выкарыстаў яго як нагоду для абвяшчэньня надзвычайнага становішча.
Белы дом не камэнтуе іску. Аднак, абвяшчаючы сваё рашэньне ў мінулую пятніцу прэзыдэнт Трамп казаў, што спадзяецца судовага працэсу. Ён выказаў перакананьне, што канчаткова пераможа ў Вярхоўным судзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт