Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі Эўрапарлямэнту павінны пакінуць Вэнэсуэлу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2019 11:09
Функцыянэры памежнай службы Вэнэсуэлы забралі ў чальцоў дэлегацыі пашпарты па загадзе Нікаляса Мадуры.
Хуан Гуадо.Хуан Гуадо.PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

….
Прадстаўнікі Эўрапарлямэнту павінны пакінуць Вэнэзуэлу. Пра гэта паінфармаваў яе чалец, гішпанскі эўрадэпутат Эстэбан Ганзалес Понс. Дэлегацыя шасьцярых эўрадэпутатаў павінна была сустрэцца з лідарам апазыцыі Хуанам Гуайдо і амбасадарамі эўрапейскіх краін.
У сацыяльных сетках Эстэбан Ганзалес Понс напісаў, што функцыянэры памежнай службы Вэнэсуэлы забралі ў чальцоў дэлегацыі пашпарты і паінфармавалі, што рашэньне аб выдаленьні іх з краіны прыняў Нікалас Мадура. «Калі нас дэпартуюць, то гэта павінен быць канчатковы сыгнал, што ўсе варыянты дыялёгу закончыліся, а Эўразьвяз павінен пакінуць кантактную групу па справах Вэнэсуэлы», – напісаў гішпанскі дэпутат.
У склад кантактнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Эўропы і краін Лацінскай Амэрыкі. Яна павінна была дапамагчы завершыць палітычны крызіс у Вэнэсуэле і дапамагчы ў пастаўках гуманітарнай дапамогі ў гэтую краіну.
23 студзеня Хуан Гуайдо аб’явіў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Большасьць краін ЭЗ прызналі гэтае рашэньне. Выключэньнем зьяўляюцца Італія, Грэцыя, Славакія і Кіпр.

Пра гэта паінфармаваў яе чалец, гішпанскі эўрадэпутат Эстэбан Ганзалес Понс. Дэлегацыя шасьцярых эўрадэпутатаў павінна была сустрэцца з лідарам апазыцыі Хуанам Гуайдо і амбасадарамі эўрапейскіх краін.

У сацыяльных сетках Эстэбан Ганзалес Понс напісаў, што функцыянэры памежнай службы Вэнэсуэлы забралі ў чальцоў дэлегацыі пашпарты і паінфармавалі, што рашэньне аб выдаленьні іх з краіны прыняў Нікаляс Мадура. «Калі нас дэпартуюць, то гэта павінен быць канчатковы сыгнал, што ўсе варыянты дыялёгу закончыліся, а Эўразьвяз павінен пакінуць кантактную групу па справах Вэнэсуэлы», – напісаў гішпанскі дэпутат.

У склад кантактнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Эўропы і краін Лацінскай Амэрыкі. Яна павінна была дапамагчы завершыць палітычны крызіс у Вэнэсуэле і дапамагчы ў пастаўках гуманітарнай дапамогі ў гэтую краіну.

23 студзеня Хуан Гуайдо аб’явіў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Большасьць краін ЭЗ прызналі гэтае рашэньне. Выключэньнем зьяўляюцца Італія, Грэцыя, Славакія і Кіпр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт