Logo Polskiego Radia
Print

Пачалася вырубка дрэў пад будову каналу праз Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2019 10:06
Канал павінен спалучыць Балтыйскае мора з Вісьлінскім залівам.
Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. wikimedia commons/Krzysztof Maria Różański (Upior polnocy)/public domain

Пачалася будова каналу праз Балтыйскую касу
Першым этапам зьяўляецца вырубка дрэваў. Канал павінен спалучыць Балтыйскае мора з Вісьлінскім залівам – інфармуе Радыё Гданьск.
Марская ўстанова Гдыні, якая зьяўляецца інвэстарам, распачала працы, паколькі атрымала дазвол на рэалізацыю інвэстыцыі ад паморскага ваяводы.
Паводле польскага ўраду, перакоп Балтыйскай касы – гэта ключавая інвэстыцыя, якая павінна ажывіць гаспадарку Варміі і Мазур. З іншага боку, праект рэалізоўваецца з увагі на бясьпеку краіны. Такім чынам Польшча скарачае шлях з Вісьлінскага заліву ў Балтыйскае мора і становіцца незалежнай ад Расеі.
Супраць выступае Расея. У верасьні Масква зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію са скаргай, што інвэстыцыя пагражае навакольнаму асяродзьдзю. Польскае Міністэрства марской гаспадаркі заяўляе, што з экалягічнага пункту гледжаньня канал поўнасьцю бясьпечны, а закіды Расеі беспадстаўныя.
Канал будзе мець 1300 мэтраў даўжыні, 5 мэтраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвэстыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 мэтраў, шырынёю ў 20 мэтраў і глыбінёй 4 мэтры.
У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расеі дазвол.
Тэндэр на будову каналу абвешчаны 31 сьнежня. Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.
Radio Gdańsk/ав

Першым этапам зьяўляецца вырубка дрэваў. Канал павінен спалучыць Балтыйскае мора з Вісьлінскім залівам – інфармуе Радыё Гданьск.

Марская ўстанова Гдыні, якая зьяўляецца інвэстарам, распачала працы, паколькі атрымала дазвол на рэалізацыю інвэстыцыі ад паморскага ваяводы.Паводле польскага ўраду, перакоп Балтыйскай касы – гэта ключавая інвэстыцыя, якая павінна ажывіць гаспадарку Варміі і Мазур. З іншага боку, праект рэалізоўваецца з увагі на бясьпеку краіны. Такім чынам Польшча скарачае шлях з Вісьлінскага заліву ў Балтыйскае мора і становіцца незалежнай ад Расеі.

Супраць выступае Расея. У верасьні Масква зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію са скаргай, што інвэстыцыя пагражае навакольнаму асяродзьдзю. Польскае Міністэрства марской гаспадаркі заяўляе, што з экалягічнага пункту гледжаньня канал поўнасьцю бясьпечны, а закіды Расеі беспадстаўныя.

Канал будзе мець 1300 мэтраў даўжыні, 5 мэтраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвэстыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 мэтраў, шырынёю ў 20 мэтраў і глыбінёй 4 мэтры.

У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расеі дазвол.

Тэндэр на будову каналу абвешчаны 31 сьнежня. Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.

Radio Gdańsk/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт