Сэйм Летувы ўзнагародзіў польскую арганізацыю
Грамадзкі камітэт па даглядзе за Могілкамі Росы дзейнічае ўжо 30 гадоў.
Грамадзкі камітэт па даглядзе за Могілкамі Росы ў Вільні быў узнагароджаны летувіскім Сэймам. Гэта вялікі посьпех палякаў, якія пражываюць у Летуве. 
Могілкі Росы – адна з найстарэйшых польскіх нэкраполіяў. У прыватнасьці, там пахаванае сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага.
Грамадзкі камітэт па даглядзе за Могілкамі Росы апякуецца могілкамі ўжо 30 гадоў. Арганізацыя была ўзнагароджаная ордэнам „Служба Летуве”, які ўручаецца з 2011 году. 
У першыню гэтую ўзнагароду атрымала арганізацыя, якая аб'ядноўвае палякаў у гэтай краіне.
„Мы не чакалі гэткай узнагароды. Мы палякі, але й грамадзяне Летувы. Для нас гэта вялікі гонар і радасьць, што наша дзейнасьць была заўважаная”, - сказаў старшыня камітэту Дарыюш Жыбарт. 
Ён нагадаў, што Могілкі Росы – гэта гістарычная спадчына абедзьвюх краін. 
„Хоць большасьць магілаў, гэта магілы палякаў, то мы заўсёды падкрэсьліваем, што клапоцімся пра ўсе могілкі ў цэлым”, - дадаў Жыбарт.  
Цягам 30 гадоў сваёй дзейнасьці камітэт адрамантаваў дзясяткі гістарычных надмагільляў на Могілках Росы. Сродкі на гэтую мэту штогод зьбіраюць валянтэры, між іншым, на могілках Павонзкі ў Варшаве, а таксама на могілак Віленшчыны. 
Цырымонія ўручэньня ордэна заплянавана на канец сакавіка.
аз
 Грамадзкі камітэт па даглядзе за Могілкамі Росы ў Вільні быў узнагароджаны летувіскім Сэймам. Гэта вялікі посьпех палякаў, якія пражываюць у Летуве. 
Могілкі Росы – адна з найстарэйшых польскіх нэкраполіяў. У прыватнасьці, там пахаванае сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага.
Грамадзкі камітэт па даглядзе за Могілкамі Росы быў узнагароджаны ордэнам „Служба Летуве”, які ўручаецца з 2011 году. У першыню гэтую ўзнагароду атрымала арганізацыя, якая аб'ядноўвае палякаў у гэтай краіне.