Logo Polskiego Radia
Print

Кенійскім паліцэйскім выдалі форму без кішэняў, каб яны ня бралі хабару

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2019 18:27
Прэзыдэнт афрыканскай Кеніі запрапанаваў нетыповым чынам змагацца з карупцыяй у паліцыі.
Кенійская паліцыяКенійская паліцыяyoutube.com/screen

Прэзыдэнт афрыканскай Кеніі запрапанаваў нетыповым чынам змагацца з карупцыяй у паліцыі, а менавіта – загадаў пазбавіць паліцыянтаў кішэняў на мундзірах, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

Карупцыя ў Кеніі ахапіла практычна ўсе галіны грамадзкага жыцьця. У мінулым годзе прадстаўнікі рэлігійных супольнасьцей, якія існуюць у краіне, заклікалі прэзыдэнта дзяржавы Ўхуру Кеніяту з рашучасьцю прыступіць да барацьбы з «ракам, які пажырае краіну». І сапраўды, прэзыдэнт і ўлады краіны пачалі прадпрымаць пэўныя крокі. Адзін з крокаў закрануў паліцыю, якая лічыцца найбольш карупцыягенным органам у Кеніі.

І так, Ухуру Кеніята загадаў увесьці новыя мундзіры для паліцэйскіх, прычым без кішэняў, каб яны ня мелі магчымасьці хаваць у іх хабар. Пры гэтым прэзыдэнт зазначыў, што гэта таксама палепшыць выгляд ахоўнікаў правапарадку, таму што «мундзір без кішэняў выглядае больш эстэтычна».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт