Пагроза з боку Ірана стане галоўнай тэмай выступленьня прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньяху на блізкаўсходняй канфэрэнцыі ў Варшаве, якая пройдзе 13 і 14 лютага. Пра гэта Польскаму Радыё паведаміла амбасадар Ізраіля ў Варшаве Анна Азары. Паводле яе слоў, Іран дэстабілізуе Блізкі Ўсход.
«Мы, думаем, што Іран усіх падманвае. Так думаем ня толькі мы. Напрамкамі, у якіх рухаецца Іран, занепакоеныя таксама ў Эўразьвязе. Гэта тэракты на эўрапейскіх землях і распрацоўка новага ўзбраеньня, якое ўсіх турбуе», – зазначыла пасол Ізраіля.
Сам Біньямін Нэтаньяху абвясьціў, што падчас свайго знаходжаньня ў Варшаве мае намер абмеркаваць пагрозу Ірана з амэрыканскімі палітыкамі, уключаючы віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса і дзяржсакратара Майка Пампэя. Чакаецца таксама, што прэмʼер-міністар Ізраіля сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Варшаўскую Блізкаўсходнюю канфэрэнцыю ладзяць ЗША і Польшчы. У ёй удзел прымуць каля 50 краін. Адной з асноўных тэм будзе ізраільска-палестынскі канфлікт.
Пагроза з боку Ірана стане галоўнай тэмай выступленьня прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньяху на блізкаўсходняй канфэрэнцыі ў Варшаве, якая пройдзе 13 і 14 лютага. Пра гэта Польскаму Радыё паведаміла амбасадар Ізраіля ў Варшаве Анна Азары. Паводле яе слоў, Іран дэстабілізуе Блізкі Ўсход.
«Мы, думаем, што Іран усіх падманвае. Так думаем ня толькі мы. Напрамкамі, у якіх рухаецца Іран, занепакоеныя таксама ў Эўразьвязе. Гэта тэракты на эўрапейскіх землях і распрацоўка новага ўзбраеньня, якое ўсіх турбуе», – зазначыла пасол Ізраіля.
Сам Біньямін Нэтаньяху абвясьціў, што падчас свайго знаходжаньня ў Варшаве мае намер абмеркаваць пагрозу Ірана з амэрыканскімі палітыкамі, уключаючы віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса і дзяржсакратара Майка Пампэя. Чакаецца таксама, што прэмʼер-міністар Ізраіля сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Варшаўскую Блізкаўсходнюю канфэрэнцыю ладзяць ЗША і Польшча. У ёй удзел прымуць каля 50 краін. Адной з асноўных тэм будзе ізраільска-палестынскі канфлікт.
ав