Logo Polskiego Radia
Print

232 млн эўра выдзелена на рэабілітацыю людзей з абмежаванымі магчымасьцямі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.02.2019 13:51
Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі складаюць 12,2% жыхароў Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Сёлета мясцовыя органы ўлады Польшчы атрымаюць больш за 1 млрд. злотых (232 млн 558 тыс. эўра) зь бюджэту Дзяржаўнага фонда рэабілітацыі інвалідаў для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

З гэтых сродкаў будуць, у прыватнасьці, фінансавацца сэмінары па сацыяльнай і прафэсійнай рэабілітацыі інвалідаў. Цяпер у Польшчы існуе больш за 700 майстэрань, дзе праводзяцца такія заняткі.

Сёлета фінансаваньне аднаго ўдзельніка гэткай праграмы складае 17 796 злотых (4138 эўра), а ў будучыні складзе 18 996 злотых (4417 эўра).

Для многіх маладых людзей з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасьцямі курсы па рэабілітацыі зьяўляюцца адзіным шансам выйсьці з дому, апынуцца сярод аднагодкаў і атрымаць веды пра тое, што іх цікавіць. Удзельнікі сэмінараў малююць, будуюць кармушкі для птушак. Потым іх работы можна сустрэць на розных кірмашах.

Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі складаюць 12,2% жыхароў Польшчы.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт